Рвецца маё сэрца да красненькай розы,
Быццам бы пры колах атоса із лозы.
Па панне Мар’яне душа ўся сумуе,
Быццам бы зязюля жалосна кукуе.
Як не бачу панны, жыццё мне − магіла,
Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла.
Ой, высах я, высах, як лапаць у печы!
Горка ж мая доля, хто мяне улечы?
Як цетраў ў лясочку жалосна балбоча,
Так мае сэрцайка да панны сакоча.
Hi верашчака, каўбасы дзялянка, −
Нішто не смакуе без цябе, каханка!
Дам табе зэгар вялікі, як рэпа,
Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа
Ды напамінае, як цяжка я ною
І ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою...