Перад богам стаiць Мiкола,
Порткi ў се заляпаны граззю,
На кашулi крывавыя плямы,
Твар знябыты, чырвоныя вочы.
На Мiколу бог раззлаваўся:
"Ля карчмы ацiраўся, вядома,
З дзеўкамi качаўся па гумнах,
Размяжулiлi нос табе хлопцы.
Прэч з вачэй!"
Тут Касьян засмяяўся:
"Што табе я казаў, Мiкола?
Як прыходзiш, каток, на неба, —
Трэба чыстае мець адзенне,
I не варта таго кабыла,
Каб гнявiў ты госпада бога".
"Пра якую кабылу ты кажаш
Бог спытаў.
I тады Мiкола
Расказаў яму пра кабылу,
Пра зямлю, пра бедныя весi:
"Божа, божа, ты бачыш пакуты.
Крыж у хлопаў паны здзiраюць,
Каб ярмо нацягнуць на шыю.
Мужыкi на зямлi азёрнай.
Ўсю салому са стрэх паздзiралi,
Ўсю кару з сасонак паелi".