
Описание книги «Эстафета»
Быков Василь
Эстафета (на белорусском языке)
Васiль Быкаў
Эстафета
Ён упаў на забаранаваную мякаць агароднай зямлi, не дабегшы якiх дзесяцi крокаў да пасечанага асколкамi белага домiка з разбураным чарапiчным дахам - iхняга ўчарашняга арыенцiра тры.
Перад тым ён, iрвучы гiмнасцёрку, прадраўся праз калючы гушчар жывой загарадзi, у якой з самага ранку гэтага пагоднага красавiцкага дня гулi, варушылiся пчолы, i, акiнуўшы хуткiм позiркам рэдкi ланцужок постацей, што па свежа апрацаваных агародах беглi да ўскраiнных домiкаў, замахаў рукамi i праз стрэлы i выбухi крыкнуў:
- Прыняць улева, на кiрху!!!
Пасля прыгнуўся, неяк баднуў галавой у зухавата прыткнутай пiлотцы i, выпусцiўшы пiсталет, тыцнуўся тварам у цёплую мякаць зямлi.
Сержант Лемяшэнка ў той час, размахваючы аўтаматам, зморана трухаў уздоўж калючай, дбайна падстрыжанай зялёнай сцяны i ледзьве не наскочыў на свайго нечакана ра ...
На нашем сайте можно читать книгу «Эстафета» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf или читать онлайн. Здесь можно обратиться к отзывам читателей, уже знакомых с книгой, и узнать их мнение. А в магазинах партнёров заказать бумажную версию книги.










