
Карлік Нос
Автор: Гауф Вильгельм
Жанр: Сказки для детей
Язык книги: белорусский
Ознакомительный фрагмент книги
Описание книги «Карлік Нос»
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай. Ён днём сядзеў на рагу вуліцы і латаў туфлі ды чаравікі, а, даводзілася, шыў і новыя, калі хтосьці давяраў яму такую справу; але тады яму трэба было спачатку купляць скуру, таму што ён быў бедны і ніякіх запасаў не меў. Яго жонка прадавала гародніну і садавіну з маленькага гародчыка перад варотамі, і людзі ахвотна куплялі ў яе, таму што яна была чыста і акуратна апранутая, да таго ж умела прыгожа раскласці і прапанаваць сваю гародніну.
У гэтых людцаў рос прыгожы хлопчык, прыемны з твару, зграбны і ўжо ладны ростам для сваіх дванаццаці гадоў. Ён звычайна сядзеў каля маці на гароднінным рынку, часам дапамагаў служанкам ці кухарам, якія купілі штось у шаўчыхі, данесці частку купленага дадому, і рэдка ён вяртаўся з такога паходу без прыгожай ...
На нашем сайте имеется возможность качать фрагмент книги «Карлік Нос» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу он-лайн. У нас вы можете увидеть отзывы тех, кто прочитал эту книгу и узнать их впечатления. В интернет-магазине нашего партнёра вы можете заказать и прочитать бумажную версию книги.










