
Описание книги «Скокі смерці»
Людміла Рублеўская
Скокі смерці
Сьвет добры.
Сьвет мяне паўторыць.
Ну а ня сьвет – дык Беларусь.
Мне досыць.
Уладзімір Караткевіч
Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю...
— Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..
Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы сьвіст. У моманты прасьвятленьня ўсьведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа – худы і сьветлы, як трысьнёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са сьпічастым каптуром; зьлева – сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я… І ў таго, і ў друг ...
На нашем сайте вы можете читать книгу «Скокі смерці» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу онлайн. Тут можно почитать отзывы наших пользователей, которые прочитали книгу, и увидеть их оценки. А в магазинах партнёров купить и прочитать книгу в бумажном варианте.










