
Описание книги «Сфінкс без загадкі»
Оскар Ўайлд
Сфінкс без загадкі
Аднойчы апоўдні я сядзеў на тэрасе Café de la Paix, назіраючы за раскошай і ўбогасцю жыцця парыжанаў, і пацягваў свой вермут на фоне дзіўнага суседства фанабэрыі і нэндзы, якое бачылі мае вочы, як раптам пачуў, што мяне нехта кліча. Я павярнуўся і пазнаў лорда Мёрчысана. Мы не бачыліся з часоў навучання ў каледжы, ужо гадоў з дзесяць, таму я быў рады зноў сустрэцца з ім, і мы цёпла павіталіся. Мы былі добрымі сябрамі ў Оксфардзе. Я адчуваў да яго вялікую прыхільнасць: ён быў такі прыгожы, жыццярадасны і шляхетны. Усе казалі, што калі б ён не быў такім праўдалюбам, то меў бы больш сяброў, але мне здаецца, што мы акурат і любілі яго за гэтую шчырасць. Я заўважыў, што ён вельмі змяніўся. Ён выглядаў заклапочаным і ўстрывожаным, і здавалася, што яго мучаць нейкія сумневы. Я падумаў, што наўрад ці гэта той сучасны скептыцызм, бо Мёрчысан бы ...
На нашем сайте есть возможность прочитать книгу «Сфінкс без загадкі» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf прочитать онлайн. Тут у вас есть возможность ознакомиться с соображениями и заключениями читателей об этой книге. В предложениях интернет магазинов вы можете найти и купить подходящее издание этой книги.










