
Описание книги «Барвяны шчыт»
Уладзімір Караткевіч
Барвяны шчыт
Янку Брылю
Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала. Маўклівыя, нерухомыя, яны нібы не існавалі адзін для аднаго, хлопец гадоў дваццаці двух і дзяўчына, можа, на два леты маладзейшая за хлопца. Стаяла між імі нешта прыкрае, аб чым цяжка забыць і немагчыма не забыць — іначай хаця і не жыві.
Вясёлка з кожнай хвілінай налівалася колерамі такой першапачатковай яснасці і чысціні — як сама радасць, такой празрыстасці, што праз іх відаць былі — ніжэй лугі, вышэй — лілавата-блакітнае неба.
— Ну і смокча, — сказаў хлопец.
— Як ты з жыцця, — сказала яна. — Усё для колераў, усё для чорт ведае чаго.
— Для колераў, але ж не для сябе.
— Ну канечне… у цябе на ўсё ёсць адказ.
Хлопец не адказаў. Гэта былі першыя словы, якімі яны а ...
На нашем сайте вы можете читать книгу «Барвяны шчыт» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу онлайн. Тут можно почитать отзывы наших пользователей, которые прочитали книгу, и увидеть их оценки. А в магазинах партнёров купить и прочитать книгу в бумажном варианте.










