
Описание книги «Подыхі продкаў»
Уладзімір Караткевіч
Подыхі продкаў
Імпрэсія
Мы блукалі па Уладзімірскай зямлі: яна і я.
Стаялі празрыстыя і халаднаватыя дні канца мая з размытымі хмаркамі, з рэдкім сонейкам, якое прыгравала там-сям скупую паўночную зямлю, яе бедныя кветкі і спакойныя рэкі.
Нічога не трэба было ад жыцця, толькі трымацца за рукі пры пераходах праз ручаіны, толькі піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.
Спакойная наша дружба гарэла роўным і цёплым агнём. Гэта было падобна на лікуючае замілаванне другам, гэта была проста радасць, што мы жывём на зямлі, што мы поруч. І гэтаму зусім не патрэбна было канчацца іншым… і горшым. Проста расла ў грудзях хваля ўдзячнасці: у мяне да маёй лепшай на свеце спадарожніцы, а ў яе — да мяне.
Вялікі горад застаўся далёка за спіной. Там былі правільныя ўстаноўкі, любоў да бліжняга з пажаданнем дабра яму, змястоўныя і ўдумлівыя даслед ...
На нашем сайте имеется возможность качать книгу «Подыхі продкаў» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу он-лайн. У нас вы можете увидеть отзывы тех, кто прочитал эту книгу и узнать их впечатления. В интернет-магазине нашего партнёра вы можете заказать и прочитать бумажную версию книги.










