Описание книги «За што?»
У аснове паэмы, якая можа быць аднесена да жанру сацыяльна-побытавай, — рэальны жыцьцёвы выпадак: у свой час князі Радзівілы прагналі зь зямлі і выкінулі з хаты продкаў Янкі Купалы. Дарэчы, на аналягічным адпраўным пункце пабудаваны і сюжэт драмы «Раскіданае гняздо». Аўтар па-мастацку сьцісла і дакладна распавядае гісторыю трагічна зламанага лёсу галоўнага героя паэмы Юркі Дзягеля, які страціў усё, што меў, на што аддаў усе свае сілы. Пытаньне, вынесенае ў назву паэмы, прыкоўвае ўвагу, але аўтар не дае на яго наўпроставага адказу. Сутнасьць праблемы — зямля павінна належаць яе сапраўднаму гаспадару, чалавеку працы — выяўляецца самой лёгікай выкладзеных у творы падзей.
На нашем сайте есть возможность скачать книгу «За што?» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf прочитать онлайн. Тут у вас есть возможность ознакомиться с соображениями и заключениями читателей об этой книге. В предложениях интернет магазинов вы можете найти и купить подходящее издание этой книги.