
Описание книги «Байкі жыцьця»
Васіль Быкаў
Байкі жыцьця
1. Страх
Самай шаноўнай сьвятыняй у гэтай краіне з часоў векапомнай даўніны быў невялічкі, упрыгожаны маляўнічым росьпісам ды інкрустацыяй керамічны гаршчэчак, у якім захоўваўся Страх.
Страху таго з простых сьмяротных ня бачыў ніхто. Дзень і ноч яго ахоўвалі пяць чалавек сьвятароў і пяць ваяроў, і ўсе ведалі пра яго незвычайную страхавітую сілу. Менавіта з тае прычыны людзі тамтэйшага краю і зваліся страхавітамі. Некалі за керамічны гаршчэчак біліся ў двубоі галоўны сьвятар племя і ягоны супернік — ваяр. Ведама ж, перамог сьвятар, бо ён ужо валодаў Страхам, а ягоны супернік — толькі мячом. Але меч — слабы сродак перад магутным Страхам.
Імя галоўнага сьвятара, які ўзяў на сябе ўсю ўладу ў краіне, было Галабурдахам. Пасьля сваёй перамогі ён яшчэ больш, чым раней, усталяваў культ Страху. Зь ягонага загаду ў самым цэнтры сталічнага пасе ...
Это произведение было опубликовано в 1999 году издательством Наша Ніва с присваиванием ISBN: 9986-9219-8-2. На нашем сайте есть возможность прочитать книгу «Байкі жыцьця» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf прочитать онлайн. Тут у вас есть возможность ознакомиться с соображениями и заключениями читателей об этой книге. В предложениях интернет магазинов вы можете найти и купить подходящее издание этой книги.










