
Описание книги «Бондар»
Змітрок Бядуля
Бондар
I
Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Ён іх прадаваў на ўсіх кірмашах. У яго іх ахвотна куплялі ўсюды, і ён жыў з жонкай прыпяваючы.
Дзяцей у іх не было, гарэлкі ён не піў, так што «залатыя рукі», як казалі аб ім суседзі, кармілі яго даволі шчодра. А «залатыя рукі» не настолькі цікавілі іх гаспадара Данілу тымі залатоўкамі і рублямі, што яны яму давалі, як здатнасцю і кемнасцю.
Мэтай яго жыцця былі не заработкі, а праца сама па сабе, той любімы час працы, які дае праўдзівае шчасце майстру.
Кожную пасудзіну паасобку ён рабіў натхнёна ад пачатку да канца. Майструючы, ён не думаў ні аб чым іншым, як аб сваёй рабоце. Забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён майструе. Суседзі гэта ве ...
На нашем сайте вы можете читать книгу «Бондар» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу онлайн. Тут можно почитать отзывы наших пользователей, которые прочитали книгу, и увидеть их оценки. А в магазинах партнёров купить и прочитать книгу в бумажном варианте.










