
Описание книги «Шчасце»
Андрэй ФЕДАРЭНКА
ШЧАСЦЕ
Апавяданне
І.
Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман.
Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў - будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнас- ці - мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за 50. Жыў ён з “падсяленнем”, займаючы ў кватэры адзін пакой з трох - разам з чужымі людзьмі: муж, жонка, сынок 8 гадоў. Так сабе сямейка, не сказаць, каб спакойная.
Што ж падштурхнула гэтага Шаўцова-Бузука, нашага героя, на такі авантурны, рызыкоўны, так і хочацца сказаць: непрыстойны крок - напісаць раман? Можа, жаданне пахваліцца перад жонкаю, ці палюбоўніцай, даказаць, што ён не толькі цэглу ўмее класці і раствор замешваць?Ды не, не было ў яго ні палюбоўніцы, ні жонкі. Палюбоўніцы не было, бо Шаўцоў-Бузук, набыўшы за свой век хіба толькі прастату памерам з невялікую цыбуліну, ужо к ...
На нашем сайте есть возможность прочитать книгу «Шчасце» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf прочитать онлайн. Тут у вас есть возможность ознакомиться с соображениями и заключениями читателей об этой книге. В предложениях интернет магазинов вы можете найти и купить подходящее издание этой книги.










