
Описание книги «Ксю»
Андрэй Федарэнка
Ксю
Аповесць
I.
Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) — дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго «Кіа». Пасля працы ён заехаў у райцэнтр на станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Знаёмы механік пакалупаўся і сказаў, што трэба мяняць стартэр, назваў суму — восемдзесят даляраў, але ў Мінску на аўтарынку ці ў Ждановічах такія самыя — па трыццаць. Так што калі Дарафей не лянуецца і мае час, прасцей самому з’ездзіць у Мінск.
— А я за дзякую пастаўлю…
— Дзякую ў шклянку не нальеш, — адказаў Дарафей.
Ён падумаў і вырашыў ехаць. Не таму, што шкада 50$, грошы ў яго былі: крыху даляраў на чорны дзень, крыху еўра; ляжалі беларускія на пластыкавай кар ...
Это произведение было опубликовано в 2014 году в городе Мінск с присваиванием ISBN: 2076-1309. На нашем сайте возможно скачивать книгу «Ксю» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf или прочитать online. Здесь так же можно почитать отзывы читателей этой книги, и увидеть их оценки. А в магазинах наших партнёров заказать электронную версию книги.










