
Описание книги «Вандроўка»
Андрэй Федарэнка
Вандроўка
Апавяданне
Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасэ за столікам каля в’етнамскай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў, курыў, расшпіліўшы куртку, паклаўшы на столік побач з попелкай шапку і пальчаткі (жонка б за гэта не пахваліла – кепская прыкмета).
Зіма, снежань, хутка Новы год, а ні снегу, ні марозу. На дрэвах сям-там жоўтае лісце. Пакуль ён абедаў, яшчэ больш пацяплела, нават нейкая пазнака сонца прабілася: не так было відно, колькі ўгадваўся яго дыск, прасвечваў праз смугу аранжава-апельсінавым святлом. Збоку, на газоне, свяцілася блакітная сінтэтычная ела ...
Это произведение было опубликовано в 2017 году. На нашем сайте возможно скачивать книгу «Вандроўка» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf или прочитать online. Здесь так же можно почитать отзывы читателей этой книги, и увидеть их оценки. А в магазинах наших партнёров заказать электронную версию книги.










