
Дзень Дуэлі
Автор: Гапееў Валеры
Жанр: Современная проза
Год издания: 2016
Язык книги: белорусский
Объем: 19 стр.
Описание книги «Дзень Дуэлі»
Гэтае невялікае мястэчка з насельніцтвам недзе ля 20 тысяч чалавек знаходзілася не тое што ўбаку ад чыгунак і аўтатрас, але ўбаку ад дарог добрых і ўсякіх. У мяне засталося два тыдні адпачынку, і я выпраўляўся ў сваю апошнюю перад кабінетнай працай над дысертацыяй этнаграфічную паездку – у ваколіцах мястэчка захавалася некалькі дробных вёсак, дзе льга было пачуць аўтэнтычныя спевы. Выехаўшы з раніцы з Мінска, толькі надвячоркам я трапіў у мястэчка. Мясцовы гатэль аказаўся нечакана высокага ўзроўню: у прасторным, з высокімі столямі фае быў бар, стаяў більярдны стол. Жанчына гадоў сарака за стойкай была апранутая ў густоўную форму. Кошт аднамеснага нумара аказаўся прымальным, сам нумар уразіў мяне не беднасцю, але стыльнасцю. Унітаз быў цэлы і ззяў, ванна без іржы, краны працавалі спраўна, гарачая вада – ў наяўнасці. Гэта надало мне настрою. З асалодай памыўшыся, пераапрануўся і бадзёра спусціўся ўніз.
Это произведение было опубликовано в 2016 году. На нашем сайте вы можете читать книгу «Дзень Дуэлі» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу онлайн. Тут можно почитать отзывы наших пользователей, которые прочитали книгу, и увидеть их оценки. А в магазинах партнёров купить и прочитать книгу в бумажном варианте.







