
Описание книги «Плацiнавы абруч»
Вольдемар Бааль
Плацiнавы абруч
1
Ёсць такое слова «мiтусенне». Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета — не планета, штучная — натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы… Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi — раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца… Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не «ноблы», а «барбы», чэрцi, д'яблы?..
I чэшуць жа языкi — каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама, бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся «апошняга слова». Але гэтых i браць пад увагу не варта — iм абы звон ды з ...
На нашем сайте есть возможность прочитать книгу «Плацiнавы абруч» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf прочитать онлайн. Тут у вас есть возможность ознакомиться с соображениями и заключениями читателей об этой книге. В предложениях интернет магазинов вы можете найти и купить подходящее издание этой книги.










