РуЛиб - онлайн библиотека > Караткевіч Уладзімір > Фольклор: прочее > Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны > страница 3

Читаем онлайн «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» 3 cтраница

быў пры ім фаварытам, спрытняга.

__________

Вялікі светлы пакой. Рады парт. За імі моладзь.

— А гэта нашы кветкі жыцця, — усміхаецца Сатана, — глядзіце, якія нізкалобыя… Уцеха!

— Які ж гэта ў вас урок, любыя дзеці? — пытае марсіянін.

— Ветхі Запавет, — адказвае стараннае д'ябляня.

— А што ж было спачатку, дзеткі?

— Спачатку быў агонь, — выпальвае стараннае.

— Гут, гут, — кажа марсіянін.

Кінуты кімсьці камяк жаванай паперы трапляе яму ў вока.

— Ці не праўда, міла, — кажа марсіянін, зачыняючы дзверы ў клас. — Скажу вам па сакрэту, вельмі мілыя дзеці. Годная змена старому пакаленню.

— Так. Але часам і яны збіваюцца з толку… Цьмяныя позывы да гэтага агіднага дабра… Вось і сёння…

__________

Па калідоры варта вядзе Рагача. Рагач вырываецца.

__________

— Ал-ле, — кажа марсіянін, — выслухаў вас, і страшна стала за будучыню.

Дрэнна ўсё гэта.

__________

Пакой, устаўлены рэтортамі, колбамі і спіртоўкамі.

— А тут у нас лабараторыя, — кажа Сатана. — Мы вырошчваем у булёне ўсё, аж да венерычных захворванняў і поліяміэліту.

— Колькі ж вам патрэбна марскіх свінак? І дзе вы іх трымаеце?

— На зямлі, - адказвае Сатана. — Яны на падножным корме. Гэта танней.

Сатана спыняе гасцей каля галавастай істоты ў халаце.

— Гэта наш гонар, — кажа ён. — Толькі што прыдумаў вірусны грып, а зараз працуе над стойкімі формамі праменнай хваробы… Каб абавязкова быў лятальны вынік.

Марсіянін з памяркоўным ухваленнем дакранаецца да пляча істоты.

— Геніяльнасць — рэдкая штука, шаноўны. Скажыце, з якога часу вы ў пекле?

— Толькі дваццаць год. Пасля смерці.

— Як? — здзівіўся марсіянін.

— Я былы прафесар кракаўскага Ягелонскага універсітэта, — усміхаецца істота.

Сатана тлумачыць збітаму з панталыку марсіяніну:

— Справа ў тым, што ў навуковым сектары ў нас працуюць людзі. Яны не такія скрупулёзна-далікатныя.

— Гм, што ж вас, шаноўны, прымушае прыдумваць усё гэта?

— Святое полымя дапытлівасці, ваша сясь, — выцягваецца прафесар.

— О-о, прыма, прыма! Вазьміце чырвонец на тытунь.

__________

Сатана паказвае вялізную залу з арганам:

— Тут выконваюцца лепшыя творы светавой музыкі.

— Што сёння?

— "У пячоры горнага караля" і "Ноч на Лысай гары".

Марсіянін закатвае вочы.

— О музыка! Музыка душ і сфер!.. І ўявіце сабе, што на зямлі яшчэ няма Мусаргскага!

І шэптам, саромячыся, пытае ў Сатаны:

— А дзе ў вас джаз?

— Унізе. У катлах.

__________

Круглая аўдыторыя амфітэатрам уходзіць з-пад ног.

— А гэта наш светач, — кажа Сатана. — Універсітэт імя Марціна Лютэра. Выкладаюць лепшыя сілы Сарбоны і Мінскага універсітэта. Першых узялі сюды за веру, другіх — за бязбожжа… Мы якраз на лекцыі па светавой літаратуры.

— Дык вось, — чуцен голас выкладача, — сёння мы з вамі прыступаем да разбору парочнага і антыгуманнага твора Гётэ "Фаўст", у якім у скажоным выглядзе падаецца станоўчы вобраз Мефістофеля.

За Сатаною і дэлегацыяй зачыніліся дзверы.

Марсіянін уздыхае:

— Сапраўды шчаслівыя яны, жывучы пад вашым мудрым кпраўніцтвам, геноссе.

— Патрошку, — скромнічае Сатана, — патрошку.

__________

- І, нарэшце, тое-сёе з цікавага, — кажа Сатана. — Міжцэнтр нашай законнасці. Суд. Вярхоўны суд.

— Што тут сёння?

— Судзяць таго ідыёта, што збавіў ціск пад катлом. Папрысутнічаем?

— Абавязкова.

__________

Доўгая, казённага выгляду зала. Над галовамі суддзяў статуя Феміды, якая падглядае адным вокам з-пад павязкі.

Зала поўная. У руках дам насавыя хусцінкі.

Сатана з дэлегацыяй непрыкметна паселі ў апошнім радзе, пад праекцыйнай будкай.

— Пракурор выступае, — шэпча Сатана на вуха марсіяніну.

У пракурора жэсты заўзятага прамоўцы, высакароднае абурэнне на твары.

— Парушаны самыя законы нашай дзяржаўнасці. Падзея, што адбылася сёння, адкрыла нам нечуваныя прорвы маральнага разлажэння, у якія скаціліся некаторыя, ці дазволена будзе сказаць, члены нашага грамадства. Мы не павінны забываць, што дабро не дрэме, што патуранне прывядзе нас на край пагібелі. Згаснуць нашы ачагі, загіне наша культура. Далоў рэнегатаў! Шалёнаму сабаку сякуць хвост па самую галаву!

Грыміць авацыя.

Раздаўлены ўласнай нізасцю, Рагач апускае галаву.

На лаве прысяжных чытае газету цэнзар з цэнзурнага камітэта Яго Вялікасці Сатаны. Адарваўся. Лянотна пахлопаў. Зноў утаропіўся ў лісты.

Устае д'ябал езуіцкага выгляду.

— Я адвакат, — кажа ён, — але калі я пачуў аб меры падзення гэтага няшчаснага — мне захацелася адмовіцца ад абароны.

Рагач уздыхае.

— Толькі ўсведамленне адказнасці прымушае мяне паспрабаваць.

Цэнзар шэпча на вуха суседу:

— Цікавага ў газеце мала. Нерон падпаліў Рым. Радыяцыя стала вышэй дапушчальнай… Як вы думаеце, ці паўторыць Японія дэмпінг сваіх