РуЛиб - онлайн библиотека > Караткевіч Уладзімір > Трагедия > Маці ўрагану > страница 2

Читаем онлайн «Маці ўрагану» 2 cтраница

смяротнага адчаю, калі ў свайго народа няма солі (С. М. Соловьев. “ИсторИя России», т. XI, ст. 250), “ад чаго многія хварэюцы”. 9 лютага 1744 г. (нашых паўстанцаў у гэты дзень катуюць) генерал-пракурор ездзіў у Маскве да крам у адзінаццатай гадзіне, але ўжо прадажы солі не застаў: “В Москве... казённую соль... крестьянство и прочие подлые люди едва ли могут купить”. Ён “нашел у лавок крестьян и прочей подлости многое число, которое ему объявили, что уже несколько дней не могут добиться купить соли”.

“Для честного труда рабочих рук не было; а между тем столько рук были заняты нечестным промыслом” (С. М. Соловьев, т. XI, ст. 254).

Па правінцыях пануе адкрыты разбой, нават недалёка ад Масквы. I не па маёнтках, а нападаюць на вёскі і паляць іх (атаман Кнут, напрыклад, у Сакольскай воласці); кн. Хаванскі даносіць, што разбойнікі “приходили многолюдством в суздальское село его Пестяково: церковь, его двор и крестьянские дворы выжгли, пять человек крестьян убили до смерти, четверо лежат при смерти”.

Разбой па ўсёй Ацэ, ад Калугі да Ноўгарада. Нават у самой Маскве якраз у тыя дні спайманыя тры разбойнікі і адзін атаман.

I паўсюль сялянскія бунты.

I паўсюль нецярпімасць і адсутнасць свабоды сумлення. У Казанскай акрузе з 536 мячэцяў зламалі 418 і спынілі барацьбу толькі таму, што пабаяліся, а як на гэта паглядзяць суседзі ў дзяржавах мусульманскага веравызнання.

Імператрыца занята не тым, не лёсам простых людзей – яна занята прыездам чатырнаццацігадовай дзяўчынкі, будучай Сatherine le Crand, пры якой рускім і нярускім падданым будзе яшчэ саладзей.

...Ну, а Украіна? Дапамогі таксама чакаць дарэмна. I таксама дарэмна туды ўцякаць. Калі бегчы ў Правабярэжную Украіну – гэта значыць зноў бегчы пад уладу тых самых паноў. А наколькі салодкая была тая ўлада– сведчаць паўстані гайдамакаў у 1734, 1750 і найбольшае з іх, «Колиивщина» (1768 год, праз 24 гады пасля Крычава), якое актыўна дапамагла задушыць Кацярына II.

А бегчы ў Левабярэжную і Слабадскую Украіну – азначала бегчы пад уладу буйнога феадальна-старшынскага землеўладання. Старшыны гвалтам захапілі сялянскія і казацкія “грунты”. Гетманскі універсал 1701 г. узаконіў двухдзённую паншчыну, забараніў адыходзіць на Слабоды і ўцякаць у казацкія палкі.

У гетмана Мазепы, напрыклад, больш за 100 тысяч залежных сялян. У 1709 г., пасля Палтавы, Сеч Запарожская разбурана (беглыя аселі ў Алешках, у нізоўях Дняпра, пад уладай Крыма). З 1722 года, калі памёр гетман Скарападскі, краем кіруе Маларасійская калегія: рускія афіцэры кантралююць часовага гетмана і старшыну.

У 1734 – 1775 гг. існуе новая Сеч (казакі вярнуліся з Алешак). Прыгону ў ёй, праўда, не было, але сяляне і радавыя казакі былі на становішчы наймітаў. Ад масы беглых страшэнна дзешавелі рабочыя рукі.

“Злачынцаў” старшына магла і выдаць, не жадаючы псаваць адносіны з суседзямі. Выдалі б магнатам і Вашчылу, ды ён памёр ад хваробы страўніка (існуе падазрэнне, што атруцілі, мучыла “сумленне”, ведалі, чым скончыцца выдача Радзівілу сялянскага кіраўніка).

Ну, а наконт “сваіх” раскажа п’еса.

Поўная безвыходнасць панавала над крычаўскімі паўстанцамі. Няма выйсця. Нідзе.

Але чалавек не можа пагадзіцца з гэтым. Зламаць шыю лёсу, нават калі сам пры гэтым зломіш шыю. Адказваць безнадзейнай барацьбою на безнадзейнасць, уласнай загібеллю на безвыходнасць становішча.

Нават самім паражэннем перамагчы – гэтага чалавеку не можа забараніць ніхто.

У гэтьш пафас паўстання, як яго разумее аўтар, які просіць рэжысёра-аднадумца таксама зразумець гэта.

Характарыстыкі некаторых гістарычных асоб п’сы, зробленыя для тых акцёраў, якія, ствараючы свой жывы вобраз, хацелі б стварыць яго па максімальна дакладнай гістарычнай канве.

Лагер паўстанцаў, на мой погляд, асаблівых заўваг не патрабуе. Тут усё больш-менш ясна. I тыпы, і характары. Хіба што патрабуюць тлумачэння некаторыя адрозненні ў сацыяльным становішчы, скажам, Вашчылы, Карпача або братоў Ветраў. Гэта не звычайныя сярэднія сяляне, гэта сялянская эліта, людзі пісьмовыя і сяк-так абазнаныя ў падзеях, што робяцца ў свеце, на Беларусі і ў старостве.

Вашчыла – войт вёскі Селішча і крыху гандляр (а гандляваць дазволена толькі з арандатарамі, і толькі пасля паўстання Радзівіл адмяніў гэта). Ездзіў скардзіцца да Радзівіла ў Варшаву, па вяртанні атрымаў ад арандатараў 150 бізуноў, цяжка хварэў. У 1731 годзе зноў скардзіўся (у Мір ездзіў, быў затрыманы слугамі Гдаля, “тыранскі” збіты і кінуты ў крычаўскую турму).

Іван Карпач, унук Змітра Карпача, бурмістра Крычава (яго імем была названа адна з вуліц горада), сын гарматніка мешчаніна Ільі. У 1696 г. дзед, бацька і ўнук абвінавачаны ва ўзброеным выступленні супраць харугві Рыгора Агінскага. Іван складае скаргі сялянам, сам засноўвае на зямлі двор і гаспадарку. З 1741 г. бурмістр крычаўскі.

Васіль Вецер (не блытаць з братам, мешчанінам) сын панцырнага баярына, што ўдзельнічаў у 1696 годзе ў разгроме харугві Агінскага. Пазней загінуў. Герой наш пісьменны і нават на свой час