РуЛиб - онлайн библиотека > Караткевіч Уладзімір > Сказки для детей > Лебядзіны скіт > страница 2

Читаем онлайн «Лебядзіны скіт» 2 cтраница

стр.
мерка ханскай шчодрасці. Можа, таму і адбываецца выхад хана на нараду ў час мышы, што ў яго мозак і душа мышы. Сорам!

А старац стаяў і думаў напружана, а потым адказаў:

— Хіба хто прадае, не патаргаваўшыся нат за шэлег, а тут жа справа йдзе не пра бэркавец мёду і не пра лашт збажыны, а пра жыццё людзей.

І сказаў хан Бату:

— Добра! Але я не гандляр на самаркандскім базары і слова маё ёсць апошняе слова. Хочаш, я падарую жыццё і волю столькім тваім землякам, сколькі іх памесціцца ў гэты твой "скіт". Гэта апошняе слова. …У скіт без прытвора.

— Дваццаць чалавек, сказаў Юсуфі і спахмурнеў. Праўду кажуць, што совесць хана не варта гнілога гарбуза.

— Трыццаць пяць, сказаў адзін цёмнік.

— Пяцьдзесят, прыбавіў на вока нейкі нукер.

Але болей ніхто не даў, бо ўсе бачылі, што нават паўсотні людзей скіт размясціць не здолее.

Хан нагадаў, каб нукеры адвялі старыка ў прытвар і паставілі над ім варту, але Юсуфі сказаў, пачырванеўшы:

— Я саромлюся за свой народ, хан, перад гэтымі балотнымі жыхарамі. Той, хто не давярае чэсці людзей сам не мае яе.

— Маўчы, п'янюга, раззлаваўся хан, але адазваў нукераў.

Падняўся стогн і плач: матары выштурхоўвалі наперад дзяцей, жаніхі імкнуліся выратаваць мілых нявест сваіх, дзеці старых сваіх бацькоў. Гэтак цягнулася да тых пор, пакуль нукеры ўдарамі сваіх карбачоў не сагналі іх усіх у адну чаргу.

Маса людская тронулася i папаўзла наперад пад лясканне бiзуноў адной вялiзнай змяёй. Стомленыя людзi спатыкалiся i падалi, iх паднiмалi i цягнулi з сабою.

І здарылася цуда: памыліліся, прыкідваючы на вока, і Юсуфі, і нукер, і цёмнік. Вось ужо паўсотні палонных зайшло ў скіт, вось сто чалавек знікла ў халоднай цемры яго, а людзі ўсё ішлі, а з-пад скіта пачаў выбівацца да возера цёпкі струменьчык вады. Адзін татарын чарпнуў вады шаломам і пачаў плявацца.

— Голая соль, сказаў ён.

Хан пачынаў гневацца, а паток людскі ўсё плыў да плыў у расчыненыя дзверы скіта, і няма, здавалася, яму ані канца ані краю.

Вось прабрылі полацкія людзі, людзі з Крычава, аршанскія паланянкі і паланянкі з берагоў Адрова, вось пацягнуліся палонныя з Менеска і Ноўгарадка і з Задзівінскай зямлі, нёманскія рыбары і пінскія лучнікі і ваўкавыскія бортнікі, якіх скруцілі іхнімі ўласнымі "лезівамі". Юсуфі пасміхаўся блажэннаю ўхмалкаю і мармытаў:

— Так, калі чалавек моцна захоча ён зробіць нават немагчымае. Так і гэты дзед, хай пашле яму алах лёгкую смерць.

Калі скрылася ў скіту палова палонных раз'юшаны хан грымнуў:

— Трымайце, ён ашуквае нас. Астатнія пайдуць з намі!

Але пачалі нешта мармытаць нукеры і пасмейвацца цёмнікі, а паэта Юсуфі рагатаў не тоячысь, бо не баяўся нічаго, акрамя знікнення свайго дара.

— Трымай, трымай слова, хан. Для зайца самае каштоўнае камыш, а для мужчыны чэсць, ці не так?

Рука хана сціснула аброць, але ён прамаўчаў, што б ён мог зрабіць? А людзі цягнуліся ў расчыненыя дзверы скіта і знікалі там, а на небе праяснялася і знікалі хмары, і праз палы пачала прабівацца зялёная маладая трава, а дрэвы зашумелі новым лісцём.

— Хан, там унутры амаль пуста, сказаў нейкі з яго асяроддзя.

— А дзе старац?

— Ён стаіць на каленях і плача.

— Добра, сказаў упаўшым голасам хан, хай заходзяць далей.

Здзіўленыя стаялі захопнікі, і зброя выпала з іх рук, а ў сэрцах людзей, няшчасных і закатаваных, нарадзілася надзея. Ляцелі над азёрамі дзікія лебедзі, і сумная загадачная зямля адказвала іх крыку ціхім звонам сітнягу.

Вось і апошнія людзі зніклі, і адна варта асталася знадворку. Шалёна ўляцелі яны ў прытвор, падбеглі, схапілі за рукі ляжачую постаць.

— Сабака, прарычэў Бату-хан, ты памрэш ганебнай смерцю.

— Дарма, адказаў з пагардаю старац, што мне зараз забіццё і акрутнае на смерць змардаванне. Большай пакуты і большага шчасця, чым зараз, не будзе.

— Што ты зрабіў з імі? спытаў нейкі воін.

— Паглядзіце.

І яны пабачылі апошніх юнака з дзяўчынкай, якія глядзелі адзін аднаму ў вочы, а потым раптам ператварыліся ў белых лебядзей і вылецелі ў акно скіта. Белай істужкай цягнуліся лебяжыя стаі над багнамі, на якіх нудзьгаваў чарот, над балеснымі лясамі, над сінімі азёрамі, над лугамі, якія жаўцелі кураслепам, над усёй мілай зямлёй сваёй, дзяліліся, ляцелі ў розныя бакі.

Дамоў, дамоў, да разораных гнёздаў!

З трубным гукам паляцела ім услед і апошняя пара, а старац, якога выцягнулі на бераг возера, сачыў за ёй цёплымі вачыма.

— Рыхтуйся да страты.

— Яны паляцелі на родныя гняздоўя. Ці спужаюся страты, калі слёзы і гора цэлай зямлі не спудзіўся я прыняць на свой карак. Яны цякуць да родных хат, будзе жыва родная зямля. Карайце.

— Як ты зрабіў гэта? мякка спытаў Юсуфі.

— Верыў і любіў. Калі хоць адзін чалавек астаўся на роднай зямлі яна не загіне. І зямля паслухалася мяне яна не дала згінуць дзеткам сваім. На родных гняздоўях зноў у людзей ператварацца яны.

— Разбураны іх гняздоўя, з сумам сказаў паэта.

Нукеры хана схапілі старыка, а ён казаў улятаўшым
стр.