РуЛиб - онлайн библиотека > Караткевіч Уладзімір > Историческая проза > Кніга першая. Выйсце крыніц > страница 143

Читаем онлайн «Кніга першая. Выйсце крыніц» 143 cтраница

людзей ("чорную смерць" завезлі з усходнімі таварамі). Людзі вадзілі Паляндру між агнёў, здзекаваліся і ўрэшце праганялі прэч.

(обратно)

66

Юпіцер.

(обратно)

67

Непаліваны, матавы фарфор.

(обратно)

68

Смерць Кроера ў Кроераўшчыне зробіць значныя змены: папы пакінуць піць, а мужыкі пачнуць есці (польск.)

(обратно)

69

Падчас вялікай сялянскай вайны семнаццатага стагоддзя паўстанцамі — мужыкамі Міншчыны — кіраваў Мурашка. Згодна з паданнем, смяртэльна параненага ў бітве "мужыцкага цара" пасадзілі на распалены дачырвана жалезны трон.

(обратно)

70

Дарэчы, наконт… (франц.)

(обратно)

71

Але трэба таксама мець хаця трошкі розуму (франц.)

(обратно)

72

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі "добранабытая" ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

(обратно)

73

Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у "Камітэт кіраўніцтва", называе Кастуся "Litwin — separatysta", мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра "старпольскае сэрца" нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.

І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: "Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы".

Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя "гісторыкі" яго напрамку казалі, што ён — беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова "Беларусь" было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: "Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна".

Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзiн, непарушаны нiчым, факт: мова чалавека. На ёй напiсаны перадсмяротныя вершы Калiноўскага. "Мужыцкую праўду" Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.

(обратно)

74

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.)

(обратно)

75

30 сакавіка 1856 года.

(обратно)

76

Дзівосы гімнастыкі (франц.)

(обратно)

77

Ва ўрадзе.

(обратно)

78

Я тут праездам (франц.)

(обратно)

79

У 1846 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу "карбанарыяў", якая рыхтавала закалат. Данос Горацкага студэтна Белавуса быў своечасова раскрыты, і група самаліквідавалася. Не арыштавалі нікога.

(обратно)