РуЛиб - онлайн библиотека > Верціхоўская Вольга > Языкознание > Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Читаем онлайн «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

М. І. Верціхоўская, В. У. Верціхоўская Сачыненне на вольную тэму

Ад аўтара

У кнізе рэалізавана спроба дапамагчы старшакласнікам авалодаць тэхналогіяй напісання сачыненняў на вольную тэму, пераадолець звязаныя з гэтым складанасці, пазбавіцца тыповых недахопаў у сачыненні.

Сутнасць тэхналогіі заключаецца найперш у майстэрстве сінтэзу, напаўненні адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы, уключэнні прачытанага, пачутага ў адзіную сістэму.

У кнізе адсутнічае тэарэтычная частка. Шматгадовы вопыт выкладання літаратуры пераканаў аўтараў кнігі, што найбольш складаныя моманты навучання (а навучанне сачыненню да такіх і адносіцца) патрабуюць не тэарэтызавання, а менавіта практычнага ўзору. Нездарма ж некаторыя настаўнікі ў сваёй практыцы карыстаюцца такім прнёмам, як «пішу разам з вучнямі». Так, яны пішуць сачыненне разам з вучнямі, а потым прапануюць яго на абмеркаванне, параўнанне з вучнёўскімі напрацоўкамі.

Справа ў тым, што вучні выдатна ведаюць, як не павінна быць, але пераадолець тыповы недахоп у сачыненні надзвычай складана. Толькі веды пра тое, што ў сачыненнях такога жанру павінна быць выяўлена і цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікаў, сітуацыю да лепшага не змяняюць.

У кнізе «Сачыненне пра сачыненне» Л. С. Айзерман, маскоўскі настаўнік-славеснік, слушна зазначае, што «сінтэз патрабуе не менш, а магчыма, больш навыкаў, сіл, часу, чым самае руплівае даследаванне. Самае цяжкае — уключыць прачытанае, пачутае ў адзіную сістэму».

Да ўсяго некаторыя лічаць, што сачыненне на вольную тэму — самы «лёгкі» жанр, падуладны кожнаму. Лічаць, што калі на вольную тэму, то і аўтар вольны пісаць што хоча і пра што захоча, толькі б гэта неяк адпавядала тэме.

Уласныя «вольнасці» вельмі часта падаюцца як адкрыцці з прэтэн зіямі на парадаксальнасць мыслення і светабачання. Такія «адкрыцці», як правіла, падстрахоўваюць, папярэджваюць словамі тыпу «я лічу», «я так думаю», «я мяркую». Дарэчы, на гэта часам арыентуюць абітурыентаў і гора-рэпетытары. Аднак частотнасць у сачыненні згаданых прыставак не ратуе ад банальнасцей. Гэта падобна сцвярджэнню, што быць здаровым лепш, чым быць хворым. А прыстаўка «я лічу» яшчэ відавочней выяўляе банкруцтва і прэтэнцыёзнасць аўтара.

Кепскую паслугу абітурыентам робяць тыя ўкладальнікі растыражаваных шматлікіх зборнікаў сачыненняў, якія ў тэарэтычных частках зборнікаў раяць і нават патрабуюць, каб у сачыненнях было выяўлена, «паказана духоўнае сталенне» іх аўтараў. Але ж нельга патрабаваць немагчымага. Вымушаны нагадаць, што духоўны вопыт і «духоўнае сталенне» юных аўтараў яшчэ не на тым узроўні, каб яго дэманстраваць. Такія непасільныя патрабаванні якраз і правакуюць на няшчырасць, а часам і хітраванне ў форме дэкларацый, заклікаў, абяцанняў і нават клятваў.

Ад аўтара сачынення на вольную тэму патрабуецца не дэманстрацыя ўласнага духоўнага вопыту, а адпаведна выяўленае ўсведамленне ім духоўнага вопыту пісьменнікаў, засведчанага ў мастацкіх творах. I, паўторым, здольнасць уключэння асэнсаванага ў пэўную сістэму, навыкі сінтэзаваць пачутае і прачытанае. Тым і адрозніваецца сачыненне на вольную тэму ад сачынення на літаратурную. Сачыненне на літаратурную тэму патрабуе акцэнту найперш на аналіз твора як факта мастацтва. Сачыненне на вольную — менавіта на сінтэз. Агульнае патрабаванне да абодвух жанраў — выяўленне асэнсавання і спасціжэння духоўнага вопыту пісьменнікаў, засведчанага ў мастацкіх творах. Гэтыя патрабаванні з'яўляюцца і патрабаваннямі канцэпцыі літаратурнай адукацыі, рэалізацыя якой — галоўная задача настаўніка-славесніка.

Іншая справа, што ў юнага чытача, аўтара сачынення, ёсць поўнае права, усвядоміўшы канцэпцыю пісьменніка, не пагадзіцца з ёй. У такім разе аўтар мае права крытычна паставіцца да духоўнага вопыту, засведчанага ў творы, ці да мастацкага ўзроўню яго рэалізацыі. Вось тады да месца будуць і «я лічу» і нават «я думаю інакш». Гэта падобна да таго, як аднойчы абітурыент узбунтаваўся адносна самой фармулёўкі тэмы: «Катерина — луч света в тёмном царстве». Ён заявіў, што не лічыць ні тое царства цёмным, ні Кацярыну промнем святла ў ім. Гэта значыць, юны чытач супрацьпаставіў уласнае прачытанне твора дабралюбаўскаму, якое сапраўды стала ўжо догмай. У такім разе ў аўтара сачынення ёсць і галоўны абавязак — доказна і пераканаўча аргументаваць зноў жа не ўласным вопытам, а канкрэтным мастацкім творам, каб даказаць неадпаведнасць дабралюбаўскага прачытання канцэпцыі М. Астроўскага, рэалізаванай у п'есе.

Аўтары кнігі палічылі неабходным уключыць у зборнік сачыненняў і два аналітычныя артыкулы, у якіх якраз і засведчаны розныя погляды літаратуразнаўцаў і крытыкаў на адны і тыя мастацкія творы. Адным з прыёмаў сачынення на вольную тэму з'яўляецца выяўленне ўласнай пазіцыі адносна меркавання аўтарытэтных даследчыкаў. Уласная пазіцыя адстойваецца зноў жа апорай і спасылкамі на