РуЛиб - онлайн библиотека > Лоўгач Віктар > Юмористическая проза > Таблеткi для сну > страница 3

Читаем онлайн «Таблеткi для сну» 3 cтраница

можа не спадабацца маці. I наогул, навошта тыя гасцінцы? Лепшага гасцінца, калі з'яўлюся сам, ей і не трэба. Яшчэ сваіх гасцінцаў унукам дасць.

I ён, расправіўшы плечы, з палёгкай накіраваўся да выхаду.

Мая жонка

Сядзім мы ў альтанцы і хвалімся.

— Што ні кажыце, а мая Параска — залатая жонка, — пачынае Пятро.— На што я па характару гарачы, а яна нават і слова наперакор не скажа. Другой такой — на белым свеце не адшукаеш...

— Не, за маю Ганну,— пачынае Эдзік, самы малодшы з нас,— няма лепшай. Такая клапатлівая, далікатная...

— А ўсё ж мая Лёля,— перабівае Мікола,— яшчэ лепшая. I пра дзяцей клапоціцца, і ў хаце прыбярэ... Ніколі ад яе благога слова не пачуеш...

— У мяне не жонка, а золата,— пачаў Кастусь.— Вып'ю — змаўчыць, позна прыйду — даруе.

«Таблеткi для сну» картинка № 11
— А мая Рэня, павінен заявіць вам,— бярэ слова Уладзік.— Згатуе галубцы — пальчыкі абліжаш, прыгатуе хлебны квас — не адарвешся ад жбанка...

А час ідзе. За размовай выпіваем па бутэльцы піва. Потым нехта пытае: «Мо па рублю скінемся?»

— А чапялу на закусь не хочаце? — То Пятрова Параска голас падала.

— Эдзік, і ты тут? — крычыць Эдзікава Ганна.

— Ну, браткі, гайда па кватэрах. Чую, галубцы прыгарэлі,— гаворыць Уладзік.

Альтанка пусцее...

«Быў я, братки, рыбаком...»

Раней кожны выхадны дзень быў для мяне радасцю. Яшчэ на досвітку я ішоў з вудамі на рэчку. Дадому нёс акунёў і шчупакоў, чырвоных карасёў і нават судакоў. Жонка сустракала мяне ля аўтобуснага прыпынку, усміхалася:

— Антоська, дай я цябе пацалую.

«Душа ў душу, відаць, жывуць »,— гаварылі пра нас.

«Таблеткi для сну» картинка № 12
I вось нехта расказаў пра мяне карэспандэнту раённай газеты Андрэю Скораму. Ён адразу ж пазваніў мне па тэлефоне. Прызнацца, успацеў я. Усё дапытваўся: чым лавіў, якую браў прынаду, з кім рыбачыў і дзе. I што за пытанне — з кім? Быў я на мар'інагорскай рэчцы адзін. Так і сказаў.

У суботу выйшаў свежы нумар раённай газеты. Жыць буду — не забуду Андрэя Скорага. Ой, і нарабіў ён!...

Прыйшоў я дадому і прашу жонку, каб абед падавала.

Ірына так паглядзела на мяне, нібыта вілы ў бок усадзіла. Бачу, вэрхал будзе, а з-за чаго — не ведаю.

— Думала, ты сумленны чалавек, а табе, аказваецца, Мар'я трэба,— накінулася на мяне.

— Якая Мар'я?

— Чытай, тут напісана,— і шпурнула мне газету.

Бяру газету, чытаю: «Асабліва Антосю Сіняўку пашанцавала ў гэту нядзелю. Са сваей нанарніцай Марынай Горскай ён злавіў больш як дваццаць акунёў і восем карасёў».

— I даўно ты гэту кралю аблюбаваў? — наступала жонка.

— Памылка тут, Ірынка,— толькі і змог адказаць.

— Бач ты яго, выкручваецца. Каб суседка сказала, яшчэ б не паверыла, а то ж у газеце напісана...

Быў я, браткі, рыбаком...

«Таблеткi для сну» картинка № 13

Абаронца прыроды

У лесе добра: свежае паветра, лагодны ветрык. I стому як рукою знімае.

— Давайце зазірнём на балацянку. Маладую крыжанку прыхопім,— прапануе Яўген Скрыпка.

I вось мы на балацянцы. Вады — з добрае карыта. А ў «карыце» плаваюць дзве крыжанкі. Убачыўшы нас, ля купіны прытаіліся. Маўляў, няма нас тут. Яўген шэпча:

— Падай, Сцяпан, кій!

Але да нас кідаецца чыгуначнік Міхась Верад:

— Не дам качку забіваць! Не дам!

Мы з павагай паглядзелі на яго — во які абаронца прыроды! Пятро Казловіч ажно праслязіўся:

— А мы з ног збіліся, шукаючы дбайнага егера ў заказнік...

Калі вярнуліся дамоў, памочнік ляснічага адразу пазваніў свайму начальніку, што нарэшце знайшоў патрэбнага чалавека.

А Міхась Верад у гэты час скардзіўся жонцы:

— Такую качку, Пелагея, правароніў! Каб адзін быў... А то ж яны на ўсіх хацелі. Во і не даў забіць.

«Таблеткi для сну» картинка № 14

Гара з плячэй

Некалькі дзён запар абмяркоўвалі на праўленні калгаса пытанне аб рамонце дзвярэй і грубкі ў брыгадным клубе, і гэтаму абмеркаванню не было відаць канца.

— Браточкі! — гарачыўся брыгадзір Маламеркін.— Там жа сядзець немагчыма. Асабліва ў марозны дзень. Як, таварышы, дабіцца, каб зачыняліся дзверы? Вось пытанне. А грубка! Дым з усіх шчылін...

— Яна ж — што рэшата! — рашуча падтрымаў яго заатэхнік Хвастоў.— Чаго добрага, яшчэ і клуб спалім. Трэба неадкладна замазаць. Але дзе гліну ўзяць — во праблема. Усё ж пад снегам...

— Ды што гліна! — ускочыў са свайго месца загадчык клуба Балалайкін.— Гліны можна і пад падлогай накапаць, а вось дзе печніка знайсці?

— Як сабе хочаце,— з развагай загаварыў старшыня прафкома Пасядзелкін.— Але я не дапушчу, каб мерзлі члены прафсаюза. Яны рэгулярна плацяць прафсаюзныя ўзносы і маюць права на прыстойныя ўмовы ў культурных установах. Так сказаць, чалавечы фактар. Я да вобласці дайду, а не дапушчу...

Нарэшце