РуЛиб - онлайн библиотека > Брыль Янка > Советская проза > Ад сяўбы да жніва > страница 3

Читаем онлайн «Ад сяўбы да жніва» 3 cтраница

стаіць — цераз вуліцу, перад сваім гародчыкам.

Ды вось направа ад мяне, каля суседавых варот, адліпла, запішчала завесамі, стукнула брамка, i на сярэдзіну вуліцы выйшаў Лысы.

Стаў i свішча, няўмела яшчэ, па-малечы.

— На, Цюлік, на! — падмацаваў ён крыкам свіст. — На, цю, на!..

— Навошта ён табе? — спытаўся Толя.

Сашка падышоў да яго i прыцішана, па-дзелавому пачаў:

— Цюлік недзе прапаў. Ты толькі не кажы нікому, Анатоль, бо Марта будзе біцца. Яна сёння два пеўні зарэзала, нашага i Якубавых. Трэба Цюліку кішкі аддаць, каб было шыта-крыта! Дзяды, панімаеш?.. На, Цюлік, на!..

Успамінаю крык i таўстаморды смех над шэрымі штакетамі:

«Божа мой, божачка!..» I сам смяюся ціха. Толькі з іншага.

1935–1937

«РАЗБУДИ МЕНЯ ЗАВТРА РАНО…»

«Мілая мама!

Учора я сніў цябе зноў. І толькі цяпер зразумеў, як шмат я вінаваты перад табою. Да ўчарашняй ночы не мог ніяк сабраць думак у адно і напісаць табе першае пісьмо з астрога. А тут вось гэты сон і памог мне.

Ішлі мы з табою, здаецца, пясчанай пустыняй. Ні капца ёй ні краю не відаць, пясок ды пясок. А сонца пячэ — страхата. Мне, маладому, і то было цяжка ісці, таму што ногі абсоўваліся ў гарачым пяску, а ты ішла побач са мной, не адстаючы, хоць і змучана цягнучы за сабой ногі ў стрэпапых валёнках, тых самых, у якіх я цябе дома накінуў. А мне, нягодніку, пат і не падумаць, што ты мне бабай магла б быць па гадах, нат і не падумаць пра твае хворыя ногі…

А пасля ты лягла… і памерла… І я не мог ні плакаць, пі слова сказаць, а толькі стаяў пад табою, глядзеў і глытаў горкі-горкі цяжар, што напіраў у горла. Сталася гэта вельмі хутка, — мне нават не помніцца, як гэта было. Аказалася толькі, што ты ляжыш на пяску, выцягнуўшы ўздоўж сябе сухія, спрацаваныя рукі, нізка над вачыма павязаная чорнай, аслабленай і насунутай на вочы хусткай. Вочы назаўсёды зачынены, і ўвесь твар высахлы, і дзіўна тырчыць над ім тонкі нос з горбікам, такім самым як і ў мяне… А над табой — агромністая, панурая піраміда. (Гэта такая вострая гара, складзеная з вялізных камянёў, калісьці даўно-даўно, беднымі егіпецкімі нявольнікамі, на загаду іхніх бяздушных паноў-фараонаў. Здаецца, што я ці Міхась чыталі табе пра гэта.) І толькі мы траёх па пустыні: панурая піраміда, ты і я… Дый то толькі я, бо адзін я жывы. Я азірнуўся навокал: пясок, пясок, пясок… Нідзе ні душы, пі тых бедуінаў па вярблюдах, пра якіх пішуць у кнігах, ні далёкіх пальмаў над травою і халоднымі кры ніцамі!.. І я зразумеў, што куды я цяпер ні бяжы — хоць на край свету — нідзе не знайду цябе, як не знайду тваёй душы, твайго голасу, твайго стомленага, ласкавага погляду ў тым, што вось перада мною…

І раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі, і засталася адна толькі твая чорная хустка, зацягнутая моцным вузлом. Моцным, бо я глядзеў на яго і адчуваў, што мне не развязаць яго ніколі… Я заплакаў і прачнуўся.

Успомніў, што ты жывая, што смерць твая — сон, мана, і плакаў ужо іншымі, шчаслівымі слязьмі. Хацелася смяяцца, гаварыць некаму, што ты жывая, што я магу яшчэ сказаць табе, што я…

Над бляхай, што закрывае маё невялікае акно, каб відаць было толькі неба, паварушваліся лісты каштана, залітыя ранішнім сонцам. Потым пад імі, на зрэзе бляхі села чырванагрудая ластаўка. Яны, бачыш, гнездзяцца і пад астрожнымі вокнамі. Села і штосьці стала шчабятаць. Відаць, да тых, што ў гняздзе, вышэй.

Л мне няма з кім гаварыць, апроч цябе… І таму, калі дзяжурны салдат прынёс маю каву, я папрасіў яго далажыць шэфу, — так называюць начальніка нашага вайсковага арэшту, — што я хачу напісаць пісьмо.

— Скажы, што матцы.

— Шэфуньця не ма, — адказаў салдат, — і до полудня не бандзе.

Ледзь я дачакаўся, пакуль ён вернецца. І вось, нарэшце, пішу.

Старэнькая мая! Даруй мне за ўсе мае крыўды, за грубасць, за ўсё тое з Волькай, за слёзы твае і бяссонныя ночы! Цяпер я ведаю, што ты даравала ўжо мне ўсё, а я… Я толькі сёння сабраўся прасіць прабачэння. Я плачу перад табой, цалую твае страпаныя валёнкі,— не адны ўжо ты іх страпала, служачы нам! — бо я не варты цалаваць твае сухія, карэлыя, спрацаваныя рукі. Па мне не плач, — які ўжо я ні ўдаўся, а ўсё ж сваю справу раблю, пакутую за службу людзям, службу дабра, якую ты ўсё сваё жыццё ціха, цярпліва нясеш, зусім не думаючы пра гэта…»

1937

ЯНА

…І толькі ён адчуў, што адзін у пустым, цёмным гумне, у вачах яго зноў пачала праходзіць яна — з раскрытымі для абдымкаў рукамі, з вачыма поўнымі ласкавай гутаркі без слоў.

— Ну што ж, мае міленькія, я ўвесь ваш, я нічога не магу, не абаранюся, я нічога да вас не маю, — казаў ён у думках, ціхенька, як гуллівае дзіця, скурчыўшыся і прыціснуўшы да грудзей складзеныя рукі. Ён часта, у сіле духа, дражніў свайго нячысціка, кажучы адно, а робячы другое. Бывала, раніцай не хочацца ўставаць, а трэба, дык ён казаў сам сабе з пакорным выглядам: «Ну што н? голубе, я нічога да цябе не маю, паспі сабе», і тут жа ўсхопліваўся і, смеючыся, пачынаў апранацца.

Перш ён чуў яшчэ кваканне жабаў па