Читаем онлайн «Канфуз» 2 cтраница
на кухню. «Пакуль унучак спіць, – падумаў, – памыю посуд. Прачнецца ён, а талеркі і лыжкі будуць чысценькія – можна і абедаць».
Нязручна мыць посуд адной рукой, але дзед сяк-так прылаўчыўся. І раптам адна талерка выслізнула з рукі і разбілася. Прысеў дзед на табурэцік, шкадуе: такая прыгожая талерка была.
Тут Максімка прачнуўся, прыбег на кухню, суцяшае:
– Не бядуй, дзядуля. Тата казаў калі б’ецца посуд, то гэта на шчасце.
– Шчасця, канечне, у тым мала, што я талерку разбіў, але ж і бедаваць надта не трэба, – пагадзіўся дзед і пагладзіў унука па галаве. – Няёмка мне, канфуз атрымаўся.
Максімка паднёс да ракавіны табурэцік, ускараскаўся на яго і пачаў мыць посуд.
– А ты, дзядуля, пасядзі, – сказаў ён. – Табе цяжка. Каб у цябе было дзве рукі, як у мяне, тады б і ты мне дапамог... А такі канфуз з кожным можа здарыцца.
Дзед назіраў за унукам і суцешна ўсміхаўся.
Мікола захварэў. І так сур’ёзна, што палажылі яго ў бальніцу: з хваробай не жартуюць. Ляжыць хлопчык у пакойчыку пад бялюткай коўдрай, сяброў успамінае і дужа шкадуе, што не ходзіць, як яны, у школу. Думаў, думаў пра аднакласнікаў Мікола і заснуў. А ў гэты самы час і сябры прыбеглі праведаць яго. – Нельга будзіць, – строга сказала медсястра. – Няхай больш спіць, тады хутчэй паправіцца. Прыціхлі хлопчыкі і дзяўчынкі. Разважаюць: Новы ж год заўтра, павіншаваць трэба Міколку. А як? Паштоўкі няма. І яны прыдумалі. Прачнуўся хлопчык, падышоў да акна, і на ягоным твары ўспыхнула шчаслівая ўсмешка. На снезе было вытаптана: «Міколка! З Новым годам! Папраўляйся! Чакаем!» І хоць подпісу пад гэтым незвычайным пісьмом не было, хлопчык здагадаўся, хто павіншаваў яго са святам.
Юраська сядзеў у пакоі і назіраў, як на двары, пад клёнікам, разгараецца бойка: два чубаценькія вераб’і счапіліся, ажно пер’е ляціць. «Можа, дурэюць? – падумаў хлопчык. – Але быццам не, не падобна. Сапраўдная бойка». Юраська ніколі не бачыў, каб так біліся вераб’і. Пэўні – дык гэта іншая справа. Нездарма ў народзе кажуць: «Счапіліся, як пеўні ўсё роўна». «Што ж яны не падзялілі?» – зацікавіўся Юраська і яшчэ пільней пачаў прыглядацца да задзіраў. “Ага, вось з-за чаго бойка ўсчалася! –зразумеў хлопчык. – Адзін верабей знайшоў недзе хлебную скарыначку, а другі, відаць, дужэйшы і больш нахабны, рашыў адабраць”. Вераб’і заўзята дзяўбалі адзін аднаго. «Не, самі яны не памірацца, – упэўніўся Юраська. – Трэба ім дапамагчы». Ён адчыніў кухонную шафку, набраў поўную жменю круп і сыпануў праз акно задзірам. Вераб’і мігам разляцеліся ў бакі, потым агледзеліся, пасямлелі, сышліся і дружна пачалі сілкавацца. Ды так, што адно хвосцікі ўпрысядкі захадзілі. Юраська глядзеў на іх і радаваўся: ён не толькі памірыў птушак, а і крыху дапамог ім у такую халодную зіму. “Добра было б кармашку зрабіць”, – падумаў хлопчык і вырашыў, што пра гэта пагаворыць з тамам увечары.
Алесь дрэнна піша дыктанты: памылка на памылцы. Каб хлопчык трохі падцягнуўся, настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты дома. Вечарам Алесь прынёс тату падручнік і сказаў: – Дыктуй, тата. Буду вучыцца пісаць без памылак. Тата ахвотна дыктуе, Алесь старанна піша. І так некалькі дзён запар. А потым тата адклаў падручнік убок. – Садзіся, сынок, пішы,– сказаў ён.– Сёння буду дыктаваць на памяць. Алесь выводзіць сказ за сказам: «На дварэ адліга. Радасна свеціць сонейка. На вуліцы з’явіліся лужыны. Я не магу прайсці міма, абавязкова ўлезу ў ваду...» Алесь глянуў на тату: – Ты пра каго гэта так? – Пішы, сынок, пішы... Алесь працягвае пісаць: « Прыйдзеш дадому ўвесь брудны, мокры –вось маці і работа. А яна хацела адпачыць...» –Дрэнны дыктант ты, тата, прыдумаў, – пачырванеў да вушэй Алесь. – Нічога я не прыдумаў, – сказаў тата. Вечарам, зрабіўшы ўрокі, Алесь вырашыў, што заўтра ён напіша зусім іншы дыктант. КАПРЫЗА У нядзелю ўся наша сям’я збіралася ў госці да дзядзькі Мішы – на дзень нараджэння. Мы прыбраліся ў свае святочныя касцюмы. Назбіралі ў гародчыку прыгожы букет кветак. – Дзеці, – паклікала нас маці, – ідзіце абедаць. – А мы ў дзядзькі Мішы паабедаем, – сказала Маня. – Да дзядзькі Мішы мы пойдзем аж пад вечар. Так што сядайце за стол. – А што мы будзем есці? – спытаў Паўлік. – Торт? – паглядзела на маму сястрычка. – Не, я прыгатавала варэнікі. Наша мама гатуе вельмі смачныя варэнікі – з тварагом, салодкія. Мы ўзялі па адным, а Паўлік зірнуў на стол і насупіўся. – Бяры еш, сынок, – сказала мама. – Не хачу варэнікаў, хачу халвы. – Няма ўжо, скончылася,– адказала мама. – Двай схаджу куплю. Мама дала Паўліку грошы, і ён пайшоў. Але неўзабаве вярнуўся з пустымі рукамі. – Сёння ж выхадны ў краме. Заўтра куплю… – Не, – выйшла з кухні мама,– давай грошы, бо заўтра ты ўжо будзеш абедаць разам з намі. – А дзе мае варэнікі? –
ПІСЬМО

ЗАДЗІРЫ

ДЫКТАНТ