РуЛиб - онлайн библиотека > Пясецкі Сяргей > Приключения > Каханак Вялікай Мядзведзіцы > страница 138

Читаем онлайн «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» 138 cтраница

Фігуркі — людзі, якія нелегальна пераходзяць зялёную граніцу.

Фрайда — глупства, пустая гутарка.

Фэраіна — кампанія, хеўра.


Хазяйка — гаспадыня.

Хайрак — дзёрзкі хлопец.

Хеўра — група.

Хруст — царскі папяровы рубель; таксама адносіцца да адзінкі манетнай.


Цмога — гарэлка.

Цынкаваць — пазначаць; цынк — знак, папераджальны сігнал.


Чорная сотня — група прыхільнікаў цара.

Чэка — чрэзвычайка: Надзвычайная камісія да барацьбы са шпіёнствам, спекуляцыяй, контррэвалюцыяй, сабатажам і бандытызмам. Дэкрэтам «ЦИКу» пераменавана ў лістападзе 1923 г. на ГПУ (Государственное политическое управление).


Шамка — ежа; шамаць — есці.

Шкоп — дрэнь.

Шмара — жанчына.

Шмат — вялікая колькасць; шмат дарогі — кавалак дарогі.

Шпана — дрэнныя злодзеі, балбатуны.

Шпанюга — перамытнік.

Шубраны — выдатны злодзей, перамытнік.

Шухер — небяспека; злавіць шухер — быць заўважаным.


He ўсе словы ў слоўніку да першага выдання рамана Сяргея Пясецкага сустракаюцца ў тэксце. Верагодна, яны былі зняты рэдактарам першага выдання, але засталіся ў слоўніку, які найперш быў разлічаны на польскамоўнага чытача.

Пасляслоўе

Слынны раман Сяргея Пясецкага на беларускую мову пераклаў з польскай мастак Фэлікс Янушкевіч. Зрабіў гэта 25 гадоў таму (у 1984-м). Упершыню пераклад быў апублікаваны толькі ў сярэдзіне 1990-х («Голас Радзімы» 1995, № 29; 1996, № 11) па зразумелых прычынах. Зеленадубавец-выведчык-пісьменнік нарадзіўся ў Ляхавічах 01.04.1901, але да скону дзён (памёр у Англіі 12.09.1964) быў супраць таго, што рабілі Саветы з яго Бацькаўшчынай. Пераклад паўстаў дзякуючы захаванаму на Беларусі асобніку першага выдання (1937 г. Варшава, выдавецтва «RÓJ») з прадмовай М. Ваньковіча, калі аўтар адбываў 15-гадовы тэрмін зняволення ў польскай турме. Кніга з пячаткай «Kolejowe przysposobienie wojskowe. Zarząd Okręgu Wilno» знаходзілася ў Дрысьвятах ў св. п. Марылі і Яна Шукялёў. Яны падаравалі рарытэт студэнту Ф. Янушкевічу, які прыязджаў з эцюднікам на Браслаўшчыну ў 1970-я гг. Пра ўсіх, хто меў дачыненне да беларускага тэксту напрацягу чвэрці стагоддзя, перакладчык памятае. Таксама памятаюць Пясецкага сем зорачак з ніколі не заходзячай нябеснай субстанцыі. «Вялікая Мядзведзіца» найбольш набліжаная да Ракава — адной з самых горных кропак краіны. Колішні горад з адметным укладам прыгранічнага жыцця і таямнічачароўнае сузор'е натхнілі раманіста на стварэнне літаратурнага шэдэўра пра перамытніцкія (кантрабандысцкія) справы месцічаў-ракаўчукоў у міжваенным перыядзе, як там кажуць, «за польскім часам». Раман чыталі ў Еўропе і Амерыцы. Здымалі фільмы. Праз 70 гадоў кніга зноў вяртаецца на Радзіму, каб сустрэцца з нашчадкамі тых, хто разам з Пясецкім крочылі пакручастымі сцежкамі нашай мінуўшчыны, захінутай павалокай змроку.

Заўвагі

1

Ад КОП — корпус аховы пагранічча.

(обратно)

2

Абрэз — карабін з абрэзанай руляй. — Заўвага М. Ваньковіча.

(обратно)

3

De profundis (лац.) — найніжэйшы прадстаўнік; з глыбіняў.

(обратно)

4

Паўстанцамі называлася адна з катэгорый горш арганізаваных «дзікіх» перамытнікаў. — Заўвага М. Ваньковіча.

(обратно)