РуЛиб - онлайн библиотека > Зарэмба Міхась > Детская литература: прочее > Арэхавы Спас > страница 3

Читаем онлайн «Арэхавы Спас» 3 cтраница

стр.
самае месца, дзе толькі што дыміўся касцёр.

Сябры ляжалі, амаль што самлелыя, асцерагаючыся новага выбуху. Ім усё яшчэ не верылася, што яны засталіся жывыя. Пашанцавала, няйначай нарадзіліся ў кашулях... А можа, Янку з Пецем выратаваў арэхавы Спас?

...Дагараў жнівеньскі дзень. Плыло да небасхілу пятае пасляваеннае лета, якое ледзьве не стала апошнім у жыцці двух хлапчукоў. А год нараджэння Пеці і Янкі выпаў на векапомны сорак першы.


стр.