РуЛиб - онлайн библиотека > Рунец Пятро > История: прочее > Ніколі не забудзем > страница 81

Читаем онлайн «Ніколі не забудзем» 81 cтраница

узброіліся і адправіліся ў вёску, дзе сядзеў брат. Калі сцямнела, падабраліся да астрога. Ля дзвярэй убачылі вартавога, які, прыпёршыся да сцяны, соладка драмаў. Я шапнуў Алесю быць напагатове, а сам папоўз да вартавога. Калі я быў на крок ад яго, ён раскрыў вочы і хацеў крыкнуць, але кінжал мой апярэдзіў яго крык... Вартавы ўпаў. Алесь падскочыў да дзвярэй і пачаў цвіком адмыкаць  замок.

Адамкнуўшы замок, мы ўскочылі ў астрог. Злева ў кутку заўважылі брата. Ён з радасцю кінуўся да нас. Мы асцярожна выйшлі на двор і праз агароды памчаліся дадому.

Калі мы прайшлі лес і пачалі мінаць апошнія  кусты, перад намі раптам паказаўся ствол аўтамата і пачуўся злосны вокліч «стой». Алесь імкліва выхапіў рэвальвер і стрэліў у фашыста. Той мяшком упаў на траву, а мы кінуліся ў лес. Немцы пачулі і пачалі страляць. Пакуль мы беглі ў Мармонаву лазу, страляніна спынілася. Мы вылезлі з кустоў, разгледзеліся і пайшлі дадому.

Дома мы даведаліся, што гэта ехаў нямецкі абоз і спыніўся адпачыць. А мы якраз і напароліся на возчыкаў.

Праз некалькі дзён прыйшлі нашы савецкія войскі, і наша барацьба з фашыстамі спынілася. Мы аддалі байцам сваю зброю, а самі ў хуткім часе падаліся вучыцца.

Мы і зараз вучымся.


ІВАН ЦАРАЎ

Дрыбінскі раён, Чэрнеўская СШ.