РуЛиб - онлайн библиотека > Ракiцкi Вячаслаў > Публицистика > Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі > страница 3

Читаем онлайн «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» 3 cтраница

А, сушчы. Дык пячы іх, пячы, каб не было, — кажа тая й здымае дзіця з лапаты. Маці ўносіць у печ лапату з пакінутымі на ёй сушчамі й звычайным рухам скідвае іх на «парознае» месца. На гэтае месца яна ўжо ня садзіць хлеба.

Мы можам нават сьцьвярджаць, што рэчы ледзь нерабіліся двайніком чалавека. І таму праз сымболіку рэчаў можна было прасачыць пераход чалавека з аднаго стану ў іншы — зь дзяцінства да юнацтва, зьюнацтва да сталеньня, і нават да сьмерці.

— З нашай размовы вынікае, што рэчы ў традыцыйным побыце паўставалі й як адухоўленыя аб’екты, і як раўнапраўныя ўдзельнікі абрадаў. Гэта ва ўяўленьнях чалавека мінулага часу. Асёньня? Ці існуюць рэшткі былой усёабдымнай сакралізацыі рэчаў у сьвядомасьці?

— Гэтак, як і даўней, нам служаць посуд і адзеньне, венік і люстэрка. Іхны першапачатковы сымбалічны сэнс амаль забыўся. Аднак, як і раней, мы нэрвуемся, разьбіўшы талерку, здымаем шапку, уваходзячы ў храм, закрываем люстэрка, калі ў хаце нябожчык, непадмятаем падлогі, разьвітаўшыся з гасьцямі. Відавочна, сэмантыка рэчы аказалася тым удзячным полем, што зьберагла для нас архаічныя погляды і ўяўленьні.

БЕЛАЯ Й ЧОРНАЯ МАГІЯ

Размова зь Ліяй Салавей

Кожны хоць раз сутыкаўся з магіяй альбо чуў пра яе. Калі нe дапамагаюць лекі — бяжым да шаптухі, напужаў сабака дзіця — адразаем кавалачак поўсьці й абкурваем ім дзіцёнка. Чулі мы й замовы на шкоду. Усё гэта магія — белая ці чорная. Магіяй называюць чараўніцтва, вядзьмарства, гэта — слоўныя замовы, розныя дзеяньні, абрады, зьвязаныя зь вераю ў здольнасьць чалавека ўзьдзейнічаць на прыроду, людзей, жывёлаў і нават багоў. Магічнае дзеяньне ўласьцівае чалавецтву на працягу ўсяго ягонага існаваньня. Вера ў выніковасьць замоваў, абрадаў, як ахоўных, гэтак і шкадлівых, замацоўвалася тысячагодзьдзямі. Зрэшты, таму яна й існуе, што запатрабаваная чалавечай псыхікай. Магія станавілася нават прафэсійнай, ёй вучыліся. І ў наш час, час найвышэйшых ведаў, людзі працягваюць верыць у магічнае.

— Чаму ж вера ў магію такая жывучая?

— Магія даволі аб’ёмная зьява, і таму нельга адназначна адказаць на гэтае пытаньне. Часам усё жыцьцё ча-лавек ня верыць у ніякія надпрыродныя зьявы, але калі здараецца якая цяжкая сытуацыя — прыкладам, невылечна захварэе дзіця, тады чалавеку хочацца верыць у цуд. Душа прагне, каб усё ж разьвязаць гэтае сваё балючае пытаньне неяк кардынальна. І калі ўжо ўсе сродкі выпрабаваныя, тады чалавек бяжыць да шаптуноў. Нават калі й бяды няма, чалавек усё роўна бачыць, што сьвет поўны цудаў. Напрыклад, ягонае зусім малое дзіця пачынае вельмі хораша граць. Іншыя ня могуць, а яно любы інструмэнт бярэ й хутка падбірае мэлёдыі. Людзей таксама заўсёды цешыла думка, што ёсьць яшчэ больш моцныя людзі, нейкія людзі-чараўнікі, якія могуць дапамагчы ў эксрэмальнай сытуацыі.

— Вы перакананая, што веры ў магію патрабуе чалавечая псыхіка?

— Так. Нават паводле Бібліі, слова ляжыць у аснове ўсяго. Чалавек пэўны, што з дапамогаю слова можна многае зрабіць, ажыцьцявіць. Тым больш, калі гэтае слова ад Бога.

— Значыць, у аснове магіі — слова?

— Ня толькі. Магія ахоплівае розныя спосабы: і дзеяньне, і прадметы, і словы, што разам утварае магічны абрад. Ёсьць актыўная магія, якая патрабуе прымяненьня словаў, дзеяньняў, а ёсьць і пасіўная. Яна патрабуе ўстрымацца ад нечага, не сказаць у гэты час, не зрабіць, не ступіць, не дакрануцца.

— Я думаю, што нам ня трэба паўтараць памылкі героя Міхаіла Булгакава, які гуляў зь нячыстай сілаю, а таму ня будзем агалошваць праклёнаў, шкадлівых замоваў. А вось прыроду й карані чорнай магіі ўсё ж варта было б прааналізаваць.

— Чорная магія — шкадлівая. Ёсьць і белая: ахоўная, лячэбная, засьцерагальная. Але паміж імі рэзкай мяжы няма. Шкадлівая магія ўзьнікае часам як рэакцыя на крыўду, на нейкую варожую дзейнасьць. Хай гэта будзе нязначная дзейнасьць, прыкладам, калі суседка не глядзіць сваіх курэй, або калі падсьвінак уварваўся ў грады дый зрыў усё. Гэта крыўда за тое, што чалавек не шануе чужой працы. Крыўда патрабуе нейкага выхаду. І гэтае выйсьце знаходзіцца часам у словах, праклёнах: «Ах, каб цябе!..», «Ах, каб табе!..» — каб штосьці здарылася благое. Тады ў адказ на гэта можа ўзьнікнуць іншая варожасьць. Ком нарастае, аж пакуль дзесьці не адбываецца выбух — можна пачуць праклёны на цэлыя пакаленьні, яны пашыраюцца на дзяцей, унукаў. Праклёны могуць перарастаць у розныя дзеяньні нават да магічных абрадаў: зламаньне сьвечкі на клямцы ў царкве, прагаворваньне перад асінавым колам заклёнаў, зламаньне сьвечкі й закопваньне яе ў зямлю, спаленьне сьвечкі, каб яна патухла. Адпаведнымі тэкстамі дадаецца, што «каб і жыцьцё тваё патухла!..».

— А ці можна гаварыць пра тыпалёгію словаў, дзеяньняў у, скажам, праклёнах? Магчыма, існуе ўласна беларуская тыпалёгія?

— Беларусы — сапраўдныя слоўныя майстры, вынаходлівыя творцы слова! Ніводнае дзеяньне ў іх не адбывалася без магічнай слоўнай формы. Гэта можна прасачыць на прыкладах з