РуЛиб - онлайн библиотека > Стругацкі Аркадзій > Научная Фантастика > Населены востраў > страница 2

Читаем онлайн «Населены востраў» 2 cтраница

істоты ў дваццаць гадоў, як і дзесяць гадоў таму, застаюцца не галава, а рукі ды ногі, калі ты настолькі прымітыўны, што ўяўляеш, быццам на невядомых плянэтах можна адшукаць нейкую каштоўнасьць, немагчымую на Зямлі, калі, калі, калі... то тады, вядома. Тады бяры каталёг, раскрывай яго на любой старонцы, тыкні пальцам у любы радок і ляці сабе. Адкрывай плянэту, называй яе ўласным імем, вызначай фізычныя характарыстыкі, біся з пачварамі, калі такія знойдуцца, уступай у кантакты, калі знойдзецца з кім, рабінзонь памаленьку, калі нікога ня выявіш... І ня тое каб усё гэта дарэмна. Табе падзякуюць, табе скажуць, што ты зрабіў пасільны ўнёсак, цябе выкліча для падрабязнай размовы які-небудзь выбітны спэцыяліст... Школьнікі, асабліва адстаючыя і абавязкова малодшых клясаў, будуць глядзець на цябе з пашанай, але настаўнік пры сустрэчы спытае толькі: «Ты ўсё яшчэ ў ГВП?» — і перавядзе размову на іншую тэму, і твар у яго будзе вінаватым і сумным, бо адказнасьць за тое, што ты ўсё яшчэ ў ГВП, ён бярэ на сябе. А бацька скажа: «Гм...» — і няўпэўнена прапануе табе месца лябаранта; а мама скажа: «Максік, але ж ты нядрэнна маляваў у дзяцінстве...»; а Джэні скажа: «Пазнаёмся, гэта мой муж». І ўсе маюць рацыю, усе, акрамя цябе. І ты вернешся ва Ўпраўленьне ГВП і, імкнучыся не глядзець на двух такіх жа асталопаў, што корпаюцца ў каталёгах каля суседняга стэляжа, возьмеш чарговы том, разгарнеш наўздагад старонку і тыкнеш пальцам...

Перш чым спусьціцца па абрыве да ракі, Максім азірнуўся. Ззаду тапырылася, распрамляючыся, прымятая ім трава, стаялі на тле неба каравыя дрэвы, і сьвяціўся маленькі кружок расчыненага люка. Усё было вельмі звыкла. Ну і добра, сказаў ён сабе. Ну і няхай... Добра было б знайсьці цывілізацыю — магутную, старажытную, мудрую. І чалавечую... Ён спусьціўся да вады.

Рака сапраўды была вялікая, павольная, і простым вокам было відаць, як яна спускаецца з усходу і падымаецца на захад. (Рэфракцыя тут, аднак, пачварная!) І бачна было, што іншы бераг пакаты і зарос густым хмызьняком, а ў кілямэтры ўверх па плыні тырчаць з вады нейкія слупы і крывыя бэлькі, перакошаныя кратчатыя фэрмы, калматыя ад павойных расьлін. Цывілізацыя, падумаў Максім без асаблівага азарту. Вакол адчувалася шмат жалеза, і яшчэ нешта адчувалася, непрыемнае, душнае, і калі Максім зачэрпнуў жменяй ваду, ён зразумеў, што гэта радыяцыя, даволі моцная і шкодная. Рака несла з усходу радыёактыўныя рэчывы, і Максіму стала зразумела, што карысьці ад гэтай цывілізацыі будзе мала, што гэта зноў ня тое, што кантакту лепш не пачынаць, а трэба прарабіць стандартныя аналізы, разы два непрыкметна абляцець плянету па экватары і выбірацца дадому, а на Зямлі перадаць матэрыялы сур’ёзным і відалым дзядзькам з Савету галяктычнай бясьпекі і хутчэй забыцца на ўсё.

Ён грэбліва абтрос пальцы і выцер іх аб пясок, потым прысеў на кукішкі, задумаўся. Ён паспрабаваў уявіць сабе жыхароў гэтай плянэты, наўрад ці шчаснай. Дзесьці за лясамі быў горад, наўрад ці дабрабытны горад: брудныя заводы, лядашчыя рэактары, якія скідаюць у раку радыёактыўныя памыі, непрыгожыя дзікія будынкі пад жалезнымі дахамі, шмат сьценаў і мала вокнаў, брудныя прамежкі паміж дамамі, заваленыя адкідамі і трупамі хатніх жывёл, вялікі роў вакол гораду і пад’ёмныя масты... Хаця не, гэта было да рэактараў. І людзі. Ён паспрабаваў уявіць сабе гэтых людзей, але ня змог. Ён ведаў толькі, што на іх вельмі шмат надзета, яны былі проста-ткі запакаваныя ў тоўстую грубую матэрыю, і ў іх былі высокія белыя каўнерыкі, якія шаравалі падбародак... Потым ён убачыў сьляды на пяску.

Гэта былі сьляды босых ног. Хтосьці спусьціўся з абрыву і сышоў у раку. Хтосьці зь вялікімі шырокімі ступнямі, цяжкі, касалапы, нязґрабны — гэта несумненна, гуманоід, але на нагах у яго было па шэсьць пальцаў. Стогнучы і крэкчучы, споўз з абрыву, пракульгаў па пяску, з плёскатам пагрузіўся ў радыёактыўныя воды і, фыркаючы і хрыпячы, паплыў на іншы бераг, у трысьнёг. Не здымаючы высокага белага каўнерыка...

Яркая блакітная ўспышка асьвяціла ўсё вакол, нібы ўдарыла маланка, і зараз жа над абрывам загрукацела, зашыпела, затрашчала вогненным трэскам. Максім ускочыў. Па абрыве сыпалася сухая зямля, нешта зь небясьпечным віскам пранеслася ў небе і ўпала пасярэдзіне ракі, падняўшы фантан пырскаў уперамешку зь белай парай. Максім шпарка пабег уверх па абрыве. Ён ужо ведаў, што здарылася, толькі не разумеў, чаму, і ён не зьдзівіўся, калі ўбачыў на тым месцы, дзе толькі што стаяў карабель, слуп распаленага дыму, які гіганцкім штопарам сыходзіў у сьвятлівую нябесную цьвердзь. Карабель лопнуў, ліловым сьвятлом палала керамітавая шкарлупіна, весела гарэла сухая трава вакол, палаў хмызьняк, і займаліся дымнымі агеньчыкамі каравыя дрэвы. Люты жар біў у твар, і Максім засланіўся далоньню і падаўся ўздоўж абрыву — на крок, потым яшчэ на крок, потым яшчэ і яшчэ... Ён адступаў, не адрываючы сьлязьлівых вачэй ад гэтае гарачае паходні раскошнай прыгажосьці, якая сыпала барвовымі і зялёнымі іскрамі,