РуЛиб - онлайн библиотека > Лазар Андрэй > Зарубежная современная проза > Таварыства кнігалюбаў > страница 4

Читаем онлайн «Таварыства кнігалюбаў» 4 cтраница

пра свой лёс. Я яшчэ раз паглядзеў на чэк, памацаў яго, злупіў нейкую чорную плямку, якая замінала воку: праз гэта нешта шчоўкнула на электроннай частцы дакумента, але я не звярнуў на гэта ўвагі.

Мяне ніхто не турбаваў. Патэлефанавала толькі калега. Яна вельмі добры спецыяліст у літаратуры, надзвычай захапляецца ёй. Праўда, калега калі-некалі мне тэлефанавала, пісала, часам нават спаміла, а яшчэ часта раілася са мной як з больш вопытным спецыялістам, бо я ажно на чатыры гады старэйшы і маю больш пераканаўчы стаж працы. Маладая дзяўчына спыталася, дзе я падзеўся, чаму не заходжу ва ўніверсітэт. Набівалася ў госці. Я амаль згадзіўся. Яе настойлівасць, ды і сама яна, заварожвалі. Гэта трэба прызнаць нават з навуковага боку. Але ж выпаў, як гаворыцца, не той момант. Я папрасіў яе зайсці пазней. Акурат па абедзе я выйшаў з хаты, каб рушыць у банк. Незнаёмец, які трэці дзень з васьмі раніцы да дзевяці вечара сядзеў разам з камп’ютарам пад маім акном, паглядзеў на мяне са здзіўленнем, устаў і нібыта пакрочыў па справах. А пераходзячы дарогу, я напаткаў яе, маю калегу. Яна ішла да мяне.

– Прывітанне, Усяслаў! – павіталася яна. – Як справы?

– Прывітанне! Справы добра! – бадзёра, на мой погляд, сказаў я. – А ў цябе?

– І ў мяне добра. Я хацела з табой пагаварыць. Але па тэлефоне нязручна было. Давай сядзем дзе-небудзь у парку.

– Давай!

Мы завярнулі ў парк, знайшлі вольную лаву, на якой ніхто не мог нас пачуць. У глыбіні душы я чакаў амаль інтымную размову, што было ўпершыню за час нашых стасункаў, ды справа пайшла крыху ў іншым кірунку. Не скажу, што гэтая калега мне зусім не падабалася. Нават цалкам наадварот, але годным яе я сябе ніколі не адчуваў, не расцэньваў і лічыў, што навука павінна быць на першым месцы. Я не дазваляў сабе пачуццяў, бо гэта бывае небяспечна.

– Ведаеш, – пачала яна, – ты мне заўсёды падабаўся. Я даўно хацела табе прызнацца, але неяк не выпадала. Але цягнуць няма куды. Нічога зараз не кажы, проста паслухай і вырашы для сябе ўсё. Учора да мяне прыходзілі невядомыя людзі і распытвалі пра цябе, твае заняткі, якімі бібліятэкамі ты карыстаешся. Я хацела цябе папярэдзіць. Калі што-небудзь зрабілася, скажы мне. Я гатовая для цябе на ўсё!

Гэтыя словы мяне здзівілі і ўзрадавалі, з аднаго боку, ды напужалі з іншага. Я вырашыў заняць нейтральную пазіцыю, нічога нікому не расказваць і не падганяць падзеі.

– Дзякуй за спагаду! Я да цябе таксама вельмі прыязна стаўлюся, – як мага спакайней адказаў я. – Але зараз у мяне ўсё выдатна. Працую над дысертацыяй дома, бо ў бібліятэках сама ведаеш, што творыцца. Калі мне трэба будзе твая дапамога, я абавязкова звярнуся.

– Добра, – сказала яна і нечакана абняла. – Я пабегла, бо ўжо спазняюся. Да сустрэчы на сходзе! Ён будзе заўтра. Прысутнасць абавязковая.

– Да сустрэчы! – сказаў я, а сам падумаў: «Што гэта робіцца?!»

Я рашуча накіраваўся ў банк, нягледзячы на тое, што мая душэўная раўнавага была добра атакаваная. Мне хацелася скончыць гэту неверагодную гісторыю простым паходам у патрэбны банк, адным махам вырашыць усе свае праблемы, сапраўдныя і ўяўныя. А там можна і ў асабістым жыцці на што якое рызыкнуць. З мільярдам нашмат прасцей усё будзе. І кніжку адну сярэднявечную купіць атрымаецца: яшчэ з дзяцінства хацеў набыць арыгінал «CdB», але ж ён каштуе не дзве ўмоўныя адзінкі…

Шчасце здавалася блізкім. Аднак, як часта здараецца, блізкасць была вельмі далёкай.

Успаміны гараджаніна

Сталася так, што я быў удзельнікам амаль легендарных для цяперашняга дня падзей. Пра іх я і хачу пакінуць памяць сваім дзецям і ўнукам, каб ведалі, як усё было насамрэч, і расказвалі сваім нашчадкам пра неверагодныя прыгоды свайго бацькі, дзеда, прадзеда і г. д. Пішу я свае ўспаміны яшчэ і дзеля навукі, якая заўсёды хаваецца за такімі падзеямі, а таксама з тае прычыны, што люблю свой горад, дзе нарадзіўся, вырас і ў якім, напэўна, застануся назаўсёды. Менавіта мой горад хавае столькі таямніц, гісторый і чутак, што яму пазайздросцяць нават самыя містычныя месцы свету. Аднак легенды і паданні – гэта адно, а вось схаваныя за імі рэчы часта аказваюцца яшчэ больш дзіўнымі і незвычайнымі. Але пра ўсё па парадку.

Я з’явіўся на свет якраз у той год, калі адбыўся Першы гарадскі сход. І як многія мае аднагодкі, займеў летапіснае імя. Кажуць, што падчас майго нараджэння адбывалася сонечнае зацменне, але пераправяраць падобныя байкі я не наважыўся, таму за што купіў – за тое прадаю. Калі хто-небудзь засумняваецца ў зацменні, можаце смела правесці даследаванні і вызначыць сапраўдныя гістарычныя факты. Толькі потым раскажыце мне ці ўпішыце ў мае ўспаміны. Мне ж сёння нашмат цікавей чалавечая памяць, вусная гісторыя, якая і памыляецца, і расказвае адначасова, як людзі запомнілі сваю эпоху.

Я рос у сям’і галоўнага банкіра горада, выдатна вучыўся: абавязковыя прадметы за курс школы былі здадзеныя на найвышэйшы бал. Усе на нашай вуліцы, а гэта былі ў асноўным паважаныя людзі горада, казалі бацькам, што з мяне выйдзе выдатны

Конец ознакомительного отрывка

Купить и читать книгу!