РуЛиб - онлайн библиотека > Лавреш Леонид > Народные песни > Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя. Астрынскі прыход віленскай губерні лідскага павета

Читаем онлайн «Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя. Астрынскі прыход віленскай губерні лідскага павета»

БЕЛАРУСКІЯ ДУМКІ,
ЗВЫЧАІ, АБРАДЫ
з Лідскага павета ХІХ стагоддзя
БЕЛАРУСКІЯ ДУМКІ,
ЗВЫЧАІ, АБРАДЫ
з Лідскага павета ХІХ стагоддзя
г. Ліда
“Пружмень”
2023
pawet.net
БЕЛАРУСКІЯ ДУМКІ
з вёскі Глыбокага
ў Лідскім павеце Віленскай губерні,
у 1885 годзе запісаныя Уладзіславам Вярыгам
АСТРЫНСКІ ПРЫХОД ВІЛЕНСКАЙ ГУБЕРНІ
ЛІДСКАГА ПАВЕТА
Прафесар Літоўскай семінарыі І. Юркевіч, 1853 г.
ДАЖЫНКІ У ШАЎРАХ ЛІДСКАГА ПАВЕТА
Бірута, 1887 г.
Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя. Этнаграфічны зборнік, 2023 г. На беларускай мове. Ліда, 72 с.
Выданне часопіса “Лідскі летапісец” і ДУ “Лідскі раённы цэнтр
культуры і народнай творчасці”.
Укладальнікі: Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік.
Рэдактар: Станіслаў Суднік.
У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў
19-м стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце
Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай.
На першай старонцы вокладкі: Зыґмунт Айдукевіч. "Лернік",
1898 г. Эскіз алеем у шэра-блакітных танах з белым узмацненнем
(фрагмент).
На чацвёртай старонцы вокладкі: Лернік на Купаллі ў Лідзе,
2019 г.
Л Ліда, 2023
Беларускія думкі, як фальклорналітаратурны жанр
“БЕЛАРУСКІЯ ДУМКІ з вёскі Глыбокага ў Лідскім павеце
Віленскай губерні, у 1885 годзе запісаныя Уладзіславам Вярыгам”, і
апублікаваныя ў 1889 годзе - гэта не спіс вынікаў працы мазгоў чалавечых, не мыслі, не разважанні, гэта невялікія балады. Слова “думка”
тут - памяншальная форма ад слова “дума”.
Дума, як жанр вуснай народнай творчасці, была характэрная
найперш для Украіны. Тут гэта - лірыка-эпічны твор украінскай вуснай
славеснасці пра жыццё казакоў XVI-XVIIІ стагоддзяў, які выконвалі
вандроўныя спевакі-музыкі: кабзары, бандурысты, лірнікі ў Цэнтральнай
і Левабярэжнай Украіне. Аналаг гістарычных песень у рускім фальклоры. У навуковую тэрміналогію назву "думы" ўвёў М. Максімовіч,
які разумеў іх як свайго роду казацкі эпас. Найболей ярка ў думах
адлюстраваны перыяды барацьбы казакоў з туркамі, татарамі, палякамі
і іншымі вонкавымі ворагамі.
Як жанр літаратуры дума ўяўляе сабою лірыка-эпічны твор,
падобны да балады, у якім выяўлены разважанні аўтара на сацыяльныя,
філасофскія і сямейна-побытавыя тэмы. Кампазіцыйна дума падзяляецца на дзве часткі - жыццяпіс і маральны ўрок, які вынікае з яго.
Прысутныя ў творы лірычны (аітацыйны) і эпічны (агіяграфічны) пачаткі
цесна ўзаемазлучаны, пры гэтым першы з іх з'яўляецца галоўным, а
другі іграе падпарадкаваную ролю.
У рускай літаратуры жанр думы не атрымаў шырокага распаўсюду. Найболей часта ён сустракаецца ў творчасці Кандрата Рылеева.
У яго кнігу "Думы" ўвайшлі такія творы, як "Барыс Гадуноў", "Іван
Сусанін", "Марфа Пасадніца", "Міхаіл Цвярскі", "Смерць Ярмака" і
інш. Сваю першую думу "Курбскі" паэт-дзекабрыст апублікаваў з
падзагалоўкам "элегія", і толькі, пачынальна з "Артэмона Мацвеева"
ва ўжытак увайшло новае жанравае азначэнне - дума. Элегічныя матывы
3
pawet.net
ў паэзіі Рылеева адзначалі шматлікія сучаснікі. Крытык П. А. Плятнёў
ахарактарызаваў новы жанр як "лірычны аповяд якой-небудзь падзеі",
а па меркаванні Бялінскага “дума ёсць трызна гістарычнай падзеі ці
проста песня гістарычнага характару”. Сам жа Рылееў асабліва падкрэсліваў, што абраны ім жанр мае славянскае паходжанне. У прадмове
да свайго зборніка ён пісаў: "Дума - старадаўняя спадчына ад паўднёвых
братоў нашых, наша рускае, роднае вынаходства. Палякі запазычылі яе
ад нас. Яшчэ дагэтуль украінцы спяваюць думы пра герояў сваіх:
Дарашэнку, Нячая, Сагайдачнага, Палея, і самому Мазепе прыпісваецца
складанне адной з іх".
Спрабуючы стварыць шырокую панараму падзей, Кандрат
Фёдаравіч у сваіх творах стварае манументальныя вобразы гістарычных
герояў і звяртаецца да мовы грамадзянскай паэзіі XVIII - пачатку XIX
ст.ст. Сваёй задачай паэт лічыць абуджэнне патрыятызму і свабодалюбнасці. Пры гэтым пэўны малюнак падзей і людзі, якія ўдзельнічаюць у іх, адыходзіць на другі план.
У беларускім фальклоры і літаратуры думы не знайшлі амаль
ніякага адлюстравання, як быццам такога жанру і не было ў нас ніколі.
І вось цэлы зборнік (42 тэксты) думак, запісаных Уладзіславам Вярыгам.
Уладзіслаў Вярыга не назваў запісаныя ім тэксты думамі, а толькі
думкамі - маленькімі думамі. Выклікана гэта хутчэй за ўсё тым, што
памеры тэкстаў невялікія, сюжэты простыя, амаль заўсёды аднаактавыя.
Як правіла, у думцы дзве часткі: зачын і завяршэнне. І калі ўкраінскія
народныя і рускія літаратурныя думы можна атаясаміць з гістарычнымі
баладамі і паэмамі, якія ў сваёй сукупнасці ствараюць эпічныя палотны
жыцця народаў і краін, то беларускія думкі - гэта нешта іншае. Іх нельга
размясціць у гістарычнай паслядоўнасці, іх наогул цяжка прывязваць
да часу. Недзе XVIII - XIX стагоддзі.
Думка амаль заўсёды апісвае