РуЛиб - онлайн библиотека > Клінаў Артур > Зарубежная современная проза > Шалом > страница 3

Читаем онлайн «Шалом» 3 cтраница

хобітам, іх час ад часу запрашалі ў Эўропу на які-небудзь сэмінар – растлумачыць, як перамагчы оркаў на выбарах і ператварыць Мордар у дэмакратыю хобітаў, альбо на літаратурны фэстываль – паслухаць, як гучыць іхняя дзіўная архаічная мова, альбо, як цяпер, – на скульптурны пленэр, каб пераканацца, што яны ўвогуле яшчэ існуюць і нават здольныя вырабляць творы мастацтва.

Што праўда, многія хобіты, не чакаючы нейкага адмысловага запрашэньня, самі рознымі шляхамі прабіраліся цераз шчыліны плоту й распаўзаліся па ўсёй неабсяжнай матухне-Эўропе, ствараючы маленькія, у прынцыпе бясшкодныя й нікому не заўважныя калёніі ў Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, Варшаве. У такую мікраскапічную бэрлінскую калёнію хобітаў Андрэ, уласна, і зьбіраўся наведацца на пару дзён адразу пасьля пленэру. Але спачатку ён мусіў закончыць адну важную справу – спакусіць Франку, якая, як яму здавалася, і сама была б ня супраць.

Ён адразу знайшоў яе вачыма, калі ўжо цалкам «вясёлыя» яны ўваліліся ў павільён, дзе стаялі накрытыя фуршэтныя сталы. Госьці, а ў асноўным гэта былі мясцовыя аматары мастацтва з Бону ды Кёльну, паходжвалі па залі з келіхамі чырвонага віна.

– Ну что, окропим глотку красненьким?

Але Генрыха можна было й не пытаць. Ён і без таго ўжо меў у руках поўны келіх, які пасьпеў стрэльнуць з тацы, што праплывала побач.

– Фу, кісьляціна! – вымавіў ён, зрабіўшы першы глыток. – Чылійскае было лепшае!

– Ведаеш, а ў нас віно робяць з бульбы.

– Ды ну, ня можа быць!

– Праўда. Яно зялёнага колеру й завецца «Крыжачок» – танец ёсьць такі народны. Я пару разоў каштаваў – дагэтуль не магу забыць. Галоўная праблема, калі яго п’еш, – чым глотку заткнуць, каб назад ня выйшла. Напрыклад, проста цукерка альбо кавалак хлеба не дапамогуць. Лепш за ўсё агурок салёны ці цыбуліна, тады ёсьць шанец, што яно ў табе застанецца.

– Так…так… «Ка-за-цок», – зачаравана паўтарыў Генрых.

– Не «Казацок», а «Крыжачок». – А ведаеш, што «крыжачок» перакладаецца як «вальтануты або п’яны тэўтонец»?

– Пры чым тут тэўтонец?

– Таму, што па-беларуску «тэўтонскі рыцар» – гэта крыжак, а «чок», сам разумееш, ад слова «чокацца». Вось і атрымліваецца: «крыжа-чок»!

Тым часам імпрэза перайшла да афіцыйнай часткі. Гутаркі наўкол сьцішыліся, і на сцэну пачалі выходзіць усялякія важныя, адмыслова запрошаныя госьці. Яны распавядалі аб тым, які выдатны выйшаў праект, як ён дапамагае наладжваць кантакты паміж народамі, ды ўсякія іншыя разумныя рэчы.

Андрэ пакінуў Генрыха слухаць гэтую лухту пра дружбу народаў, а сам паволі рушыў у бок Франкі. Праціснуўшыся, ён стаў у яе за сьпінай і для пачатку хвілінаў пяць лашчыў поглядам яе станістае цела. У думках ён песьціў яго: запусьціў рукі пад сукенку, абмацаў сьцёгны, потым крануў кончыкам языка яе шыю, рушыў ніжэй, да сьпіны, наблізіўся да таліі, потым ніжэй, яшчэ ніжэй, і яшчэ, дайшоў да кветкі, але, не затрымліваючыся, перабраўся на іншы бок і пачаў уздымацца па жываце да вытанчаных грудак, а калі ўжо наблізіўся да вуснаў, яна раптам абярнулася i ціха шапнула на вушка:

– Прывітаньне!

– Хочаш віскі?

– Крыху пазьней, – шапнула яна ў адказ.

– Ты сёньня ня зьедзеш?

– Не.

– Калі ўсё скончыцца, хадзем да мяне!

– Пабачым, – напаўнамякнула, напаўпаабяцала яна.

Шчасьлівы, падбадзёраны, задаволены дыялёгам, Андрэ пакінуў Франку далей слухаць прамову пра высокае майстэрства мастакоў, якія тут сабраліся, а сам паляцеў да Генрыха, каб на радасьцях зрабіць зь ім па яшчэ адным салідным глытку віскі.

Усё пачыналася нядрэнна і, мабыць, мусіла таксама нядрэнна скончыцца, калі б пасьля другога глытку віскі на сцэну не ўскараскаўся Андрэйка. Ён зьявіўся адразу, як толькі Андрэ зь Генрыхам адасобіліся ў хмызах і, глынуўшы з гарла, запалілі па цыгарэце. Нахабная пыса Андрэйкі проста прамалявалася праз высакародны твар Андрэ. Алейныя, юрлівыя вочкі выскачылі на месцы разумных, глыбокіх вачніцаў, а ўжо пра баўбаталку ў роце, якая з гэтага моманту, не сьціхаючы, пачала несьці ўсялякую хрэнацень на ўсіх вядомых ёй мовах, і зусім няма чаго казаць.

– Ведаеш, Генрых, а прусы гэта ж ня вы, а мы!

– Якога чорта?

– Бо прусы – балцкае племя, што жыло на нашых землях! А вось якога чорта нашае імя да вас перакачавала?

– Увогуле, я саксонец, – зь легкай крыўдай у голасе прамовіў Генрых.

– А! Якая, на хрэн, розніца! Шкада, што ты не нарадзіўся ў Гурзуфе!

– Чаму менавіта ў Гурзуфе?

– Ды халера яго ведае! Так, прыгадалася! Я быў тамака ў дзяцінстве, з маці. Мы паехалі ў горы на возера Рыца, паелі шашлыкоў, а потым усю ноч ванітавалі. Хаця пачакай! Не! Гэта было ў Піцундзе, – з гэтымі словамі ён паднёс бутэльку да рота і зрабіў трэці глыток.

Далей падзеі разгортваліся па звычайным для Андрэйкі сцэнары. Калі б нават ён піў, але засяродзіў увагу на Францы, то, верагодна, усё пайшло б паводле пляну. Але, пабачыўшы столькі незнаёмых маладзенькіх фройляйн, якія пасьля сканчэньня ўрачыстай часткі высыпалі з павільёну, яго агаладалыя вочкі наліліся алеем валяр’яны, і ён