РуЛиб - онлайн библиотека > Популярные авторы > Навуменка Іван

Навуменка Іван.

10 книг

Автор «Навуменка Іван»Іван Якаўлевіч Навуменка (16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 17 снежня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Са студзеня 1942 удзельнік камсамольскага падполля, затым — партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снеж. 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снеж. 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 — рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры БДУ (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—58 гг.), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973—82 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—90 гг.). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1957).

Апавядання, аповесцi

<*>1955 Апавяданні (часопіс «Маладосць»)
<*>1957 «Сямнаццатай вясной»
<*>1958 «Хлопцы-равеснікі»
<*>1960 «Верасы на выжарынах»
<*>1964 «Бульба»
<*>1966 «Таполі юнацтва»
<*>1968 «Вераніка»
<*>1971 «Тая самая зямля»
<*>1972 «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае)
<*>1977 «Замець жаўталісця»
<*>1986 «Пераломны ўзрост»
<*>1989 «Водгулле далёкіх вёснаў»

Раманы

<*>1962 «Сасна пры дарозе»
<*>1967 «Вецер у соснах»
<*>1974 «Сорак трэці»
<*>1980 «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні)
<*>1985 «Летуценнік. Смутак белых начэй»
<*>1987 «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні)

Аповесці для дзяцей

<*>1959 «Вайна каля Цітавай копанкі»
<*>1982 «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым)

П'есы

<*>1982 «Птушкі між маланак»

Літаратуразнаўчыя працы

<*>1960 «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа»
<*>1967 «Пісьменнікі-дэмакраты»
<*>1967 «Янка Купала: Духоўны воблік героя»
<*>1968 «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
<*>1972 «Гуманизм и народность» (Масква)
<*>1978 «Кніга адкрывае свет»
<*>1981 «Из глубин народной жизни»
<*>1982 «Якуб Колас»
<*>1982 «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці»
<*>1988 «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа»
<*>1978 даклады на VIII і IX Міжнародных з'ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу»
<*>1983 «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур»

0.0
(0)
Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу. Даўно ўжо з...
0.0
(0)
I3 рабочага цягніка я злез ціхім вячэрнім часам на раз'ездзе, які ў праваднікоў і кандуктараў носіць назву дзвесце семдзесят трэцяга. Звычайна ж яго завуць Дзеўкамі, бо ён прылягае к вёсцы з такой...
0.0
(0)
Іван НАВУМЕНКАРэдактарава хатаУсё здарылася зусім не так, як гэта ўяўлялася мне спачатку. Ехаў я ў Бярэзнікі з усведамленнем важнасці і адказнасці сваёй камандзіроўкі, і душа мая проста спявала....
0.0
(0)
Наш дзесяты клас быў гераічны. Нас у класе было шаснаццаць хлопцаў, і амаль усе мы марылі пра подзвігі. Чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць толькі ў ваенныя вучылішчы. Астатніх дваіх —...
0.0
(0)
Па ўзбярэжжы цягнуліся дачы. Белы дом, на шостым паверсе якога мы аблюбавалі пакой пад назіральны пункт, высіўся на самым беразе вузкага, нібы высунуты язык, заліва, якім мора ўядалася ў пясчаную...
0.0
(0)
Пека быў добры хлопец. У гэтым я пераканаўся, як толькі мы пазнаёміліся. Ён першы падышоў да мяне і прывітаўся, хоць гэта належала зрабіць мне, як гаспадару хаты. Справа ў тым, што Пека прыехаў да...
0.0
(0)
Юрка ехаў на рачулку Віць, на балотную гідраметстанцыю, куды яго накіравалі працаваць пасля заканчэння тэхнікума. Ён злез з пасажырскага поезда ў Бабінавічах, і толькі паспеў паставіць куфэрак на...
0.0
(0)
Іван Навуменка Жуль ВернI Люблю фантазію і таямнічасць. Гэта з самых малых год. Усякаму падшыванцу, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі. А незвычайнае пачынае вабіць з...
0.0
(0)
Іван Навуменка Вайна каля Цітавай копанкіІ Мала нарадзіцца на свет чалавекам, у якога ўсё на месцы і ўсё па норме: дзве рукі, дзве нагі, галава, вочы. Да ўсяго гэтага трэба мець яшчэ добрае імя. Яшу...
0.0
(0)
Іван НАУМЕНКАНа вішнёвай вуліцы АпавяданнеНашы зноў адступалі. Прыколаты булаўкамі тонкі чорны шнурок, які адзначаў лінію фрон­та нa нямецкай карце, зноў перасунуўся в а ўсходнім напрамку. Нашы здалі...