РуЛиб - онлайн библиотека > Популярные авторы > Станкевіч Юры
Станкевіч Юры.
12 книг
Юры Станкевіч (сапраўднае імя — Георгі Васільевіч Харытановіч; нарадзіўся ў 1949 годзе, Барысаў) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў.
Найважнейшымі кнігамі зьяўляюцца «Любіць ноч – права пацукоў» (1998), «Апладненьне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010).
Быў двойчы намінаваы на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў» (2008) і раман «П’яўка» (2010).
У большасьці сваіх твораў малюе апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні. У сваёй творчасьці таксама закранае нацыянальную тэматыку.
0.0
(0)
Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у...
0.0
(0)
У зборнік Юры Станкевіча ўвайшлі аповесць «Луп» і апавяданні «Пераправа», «Рванае Вуха», «Бела-чырвоная птушка шчур». У сваіх творах аўтар даследуе свет нашага сучасніка; на першы погляд невялікія і...
0.0
(0)
Юры Станкевіч Паўночны вецер для спелых пладоў…Углыбіні саляных капальняў пакідаюць галінку дрэва, якая акорылася за зіму; праз два ці тры месяцы яе вымаюць адтуль, пакрытую бліскучымі крышталікамі....
0.0
(0)
Аповесць «Брамнік заўжды самотны» распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.
0.0
(0)
Юры Станкевіч ЛупАповесць Снежань, 198… года. Субота.8 гадзін З дзевятага паверха ён бачыў шэрыя дамы — адзін зеўраў чорнымі адтулінамі вокнаў — яшчэ не паспелі зашкліць. Па абочыне новай вуліцы...
0.0
(0)
Юры СтанкевічАпавяданніСтрыечніца Цягнік адыходзіў а восьмай гадзіне вечара. Сонца яшчэ толькі хілілася да захаду, і вакзал, як заўсёды ў летнюю пару, стракацеў людзьмі, машынамі, поўніўся шумам. З...
0.0
(0)
Юры Станкевіч ЭрынііМіфы — гэта падзеі, якія ніколі не здараліся, але стала адбываюцца. Салюстый, IV стагоддзе Аповесць-антыўтопія* * * Цягнік з Мегаполіса грукатаў, вывяргаючы дым, які трапляў праз...
0.0
(0)
Юры СтанкевічАпавяданнеПераправа Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да вады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог...
0.0
(0)
Другі фронт мастацтваўЮры СтанкевічП’яўка Мінск, 2010, "Галіяфы" 2010Ад апавядальнікаХроніка падзей, якая прысутнічае ніжэй, не ўяўляе сабой нешта незвычайнае. Урэшце, падзеі, аналагічныя апісаным,...
0.0
(0)
Юры СТАНКЕВІЧ СТРЫЕЧНІЦАЦягнік адыходзіў а восьмай гадзіне вечара. Сонца яшчэ толькі хілілася да захаду, і вакзал, як заўсёды ў летнюю пару, стракацеў людзьмі, машынамі, поўніўся шумам. З дарожнай...
0.0
(0)
ЮРЫ СТАНКЕВІЧ ПРЫТЧА ПРА ЖУКА-ЧАРНАЦЁЛКУМалады следчы па прозвішчы Локас адамкнуў дзверы ў свой кабінет і адразу адчыніў фортку: у другім крыле будынка знаходзіўся ізалятар, ад чаго ў памяшканні не...
0.0
(0)
Юры СТАНКЕВІЧ ПАКУПНІК СНОЎАдзін чалавек па прозвішчы Кук, а ён працаваў загадчыкам аддзела ў гарадскім архіве, маючы аднойчы нейкую не вельмі істотную патрэбу, зайшоў да свайго суседа па лесвічнай...












