РуЛиб - онлайн библиотека > Популярные авторы > Арлоў Уладзімір

Арлоў Уладзімір.

26 книг

Автор «Арлоў Уладзімір»Уладзімер Аляксеевіч Арлоў (25 жніўня 1953, Полацак) — гісторык, эсэіст, паэт, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтру.
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). У 1970 скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 па 1975 студэнт гістарычнага факультэту БДУ.
Пасьля сканчэньня вучобы працаваў у Наваполацку выкладчыкам гісторыі ў школе, з 1976 па 1986 — у рэдакцыі ґазэты «Хімік». У 1986 уваходзіць ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1988 да 1997 году — супрацоўнік выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1988 становіцца сябрам БНФ. У 1989 выйшаў з КПСС. У 1990-х шмат падарожнічае і піша эсэ паводле ўражаньняў ад месцаў, дзе пабываў (кнігі «Божая кароўка зь Пятай авэню», «Адкусі галаву вароне» і «Сланы Ганібала»). З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. З 1997 — супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Крыніца».
Першыя свае вершы надрукаваў у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах: у 1973 годзе ў Наваполацкім «Блакітным ліхтары», а ў 1974 годзе ў Менскай «Мілавіцы», да выданьня якіх, паводле ўласных успамінаў, меў непасрэднае дачыненьне. Эсэ «Незалежнасьць — гэта...» з кнігі «Мой радавод да пятага калена» 1993 году перакладзенае больш як на дваццаць моваў сьвету (у тым ліку летувіскую, эстонскую, румынскую, латыскую, грузінскую, чэскую ды славацкую).
Кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» (1994) ды «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг 20 стагодзьдзя, складзены паводле апытаньня газэты «Наша Ніва». Аўтарства Ўладзімера Арлова маюць таксама сцэнары навукова-дакумэнтальных фільмаў «Эўфрасіньня Полацкая», «Полацкія лябірынты» ды «Сімяон Полацкі»
0.0
(0)
Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой,...
0.0
(0)
Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і...
0.0
(0)
Уладзімір Арлоў лічыць, што гісторыя — гэта ўваскрашэнне. Сапраўды, уваскрашаючы падзеі мінулага, аднаўляючы нашу гіста-рычную памяць, мы, беларусы, i самі ўваскрасаем як еўрапейскі народ. У кнігу...
0.0
(0)
Уладзімір Арлоў добра знаёмы чытачу як аўтар папулярных твораў, прысвечаных беларускай гісторыі. Новую кнігу яго прозы склалі аповесці і апавяданні на тэму сучаснасці, алк далёкае і блізкае мінулае,...
0.0
(0)
Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік...
0.0
(0)
Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў...
Ордэн Белай Мышы. Арлоў Уладзімір - читать в Рулиб
0.0
(0)
У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка... Усіх было па адным, і, дзякуючы...
0.0
(0)
Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў...
0.0
(0)
Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Арлова на гістарычную тэму. У яе ўвайшлі творы, напісаныя пераважна ў канцы мінулага стагоддзя. Творы для гэтай кнігі былі абраныя...
0.0
(0)
 Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны...
0.0
(0)
Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі...
0.0
(0)
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час...
0.0
(0)
Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі...
0.0
(0)
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач,...
0.0
(0)
Гiсторыя Беларусi – асноўная тэма творчасцi Уладзiмiра Арлова. Кнiгу склалi творы, якiя ўваскрашаюць падзеi беларускага мiнулага з часоў нашай першай дзяржавы – Полацкага княства — да XX стагоддзя....
0.0
(0)
Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.
0.0
(0)
Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862...
Таямніцы полацкай гісторыі . Арлоў Уладзімір - читать в Рулиб
0.0
(0)
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку...
Сланы Ганібала. Арлоў Уладзімір - читать в Рулиб
0.0
(0)
Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі...
Час чумы. Арлоў Уладзімір - читать в Рулиб
0.0
(0)
Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У цэнтры аповесці «Час чумы» — выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае...