
Описание книги «Чалавек натоўпу»
Эдгар Алан По
Чалавек натоўпу
Ce grand malheur, de ne pouvoir être seul.
La Bruyère
Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што „es läßt sich nicht lesen” — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сьціскаючы рукі духовых спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы — паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам аднак чалавечае сумленьне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасьці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасьць усяго злачыну застаецца неразгаданая.
Ня так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага вакна ў кавярні D—— у Лёндане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у ...
На нашем сайте возможно скачивать книгу «Чалавек натоўпу» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf или прочитать online. Здесь так же можно почитать отзывы читателей этой книги, и увидеть их оценки. А в магазинах наших партнёров заказать электронную версию книги.










