РуЛиб - онлайн библиотека > По Эдгар > Классическая проза > Чалавек натоўпу

Читаем онлайн «Чалавек натоўпу»

Эдгар Алан По Чалавек натоўпу

Ce grand malheur, de ne pouvoir être seul.

La Bruyère

Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што „es läßt sich nicht lesen” — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сьціскаючы рукі духовых спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы — паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам аднак чалавечае сумленьне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасьці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасьць усяго злачыну застаецца неразгаданая.

Ня так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага вакна ў кавярні D—— у Лёндане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў, якія становяць дакладную процілегласьць ennui — настрояў найвастрэйшага хаценьня, калі спадае смуга з разумовага зроку — αχλυς η πριν επηεν — і ўзварушаны інтэлект нагэтулькі перавышае свой будзённы стан, як жывы й востры розум Ляйбніца вар’яцкую й нетрывалую рыторыку Горгія. Мяне радавала ўжо проста магчымасьць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасьць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае але дапытлівае зацікаўленьне да ўсяго. З цыгараю ў роце й газэтаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу.

Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей. Аднак, калі апускаўся змрок, натоўп рабіўся штораз люднейшы; у сьвятле ўжо запаленых ліхтароў два густыя няспынныя патокі гарадзкога жыхарства пасьпешліва праплывалі міма дзьвярэй. Мне ніколі не даводзілася быць у падобнай сытуацыі ў гэткую вечаровую часіну, і таму шумлівае мора чалавечых галоваў напаўняла мяне чароўнаю навізною пачуцьця. Нарэшце я зусім забыўся пра кавярню й цалкам захапіўся агляданьнем вулічнага відовішча.

Напачатку мае назіраньні абмяжоўваліся абстракцыямі й абагульненьнямі. Я глядзеў на праходняў ва ўсёй іхнай масе й думаў пра іх у сукупе іхных дачыненьняў. Неўзабаве аднак я перайшоў да дэталяў і пачаў з падрабязным зацікаўленьнем разглядаць незьлічоную разнастайнасьць постацяў, адзеньня, настрою, хады, позіркаў і выразаў твару.

Пераважная большасьць тых, хто прамінаў кавярню, мела задаволены й дзелавы выгляд і думала, здавалася, толькі пра тое, як прабіцца праз тлум. У іх былі насупленыя бровы й заклапочаныя вочы; сутыкнуўшыся зь іншымі падарожнікамі, яны не выяўлялі ніякіх знакаў нецярплівасьці, а толькі папраўлялі вопратку й пасьпешліва мкнулі далей. Іншыя ж, якіх таксама было нямала, вылучаліся неспакойнымі рухамі й расчырванелымі тварамі, яны гаварылі самі з сабою, заўзята махаючы рукамі, нібы адчувалі самоту якраз з прычыны гушчыні навакольнага натоўпу. Калі нехта стрымваў іхны рух наперад, гэтыя людзі раптам пераставалі мармытаць і пачыналі ўдвая шырэй махаць рукамі, чакаючы зь няшчыра-безуважнай усьмешкай на вуснах пакуль іх абміне сустрэчная перашкода. Калі іх штурхалі, яны шчодра кланяліся штурхальніку і, здавалася, моцна бянтэжыліся. — У людзей гэтых дзьвюх групаў не было нічога асабліва выразнага, апрача таго, што я заўважыў. Іх убраньне належала да таго гатунку, які справядліва завецца добрапрыстойным. Гэта без сумневу былі арыстакраты, гандляры, юрысты, камэрсанты, біржавыя маклеры — эўпатрыды й банальнасьці грамадзтва — людзі зусім вольныя ад заняткаў або надзвычай занятыя нейкімі сваімі клопатамі — самастойным вядзеньнем нейкіх справаў. Яны ня надта вабілі маю ўвагу.

Адразу можна было пазнаць племя службоўцаў; сярод іх я вылучаў дзьве выразныя катэгорыі. Гэта былі дробныя клеркі з навамодных фірмаў — маладыя джэнтэльмэны ў абцягнутых сурдутах, бліскучых чаравіках, з густа намашчанымі валасамі й надзьмутымі вуснамі. Калі ня браць пад увагу пэўную фарсістасьць у паставе, якую за адсутнасьцю лепшага слова можна назваць кляркунствам, манеры гэтых людзей здаваліся мне дакладным адбіткам таго, што за год-паўтара перад тым лічылася вяршыняю бон тону. Яны падабралі адкіды дабрачыннасьці вышэйшага грамадзтва; — у гэтым, на маю думку, заключаецца найлепшае акрэсьленьне згаданае групы.

Катэгорыю вышэйшых службоўцаў салідных фірмаў, або „старых надзейных прыяцеляў”, цяжка было зблытаць зь некім іншым. Яны пазнаваліся зь іх цёмных або чорных сурдутаў і нагавіцаў, пашытых дзеля зручнейшага сядзеньня, насілі яны таксама белыя гальштукі й камізэлькі, шырокія самавітыя чаравікі і тоўстыя шкарпэткі або гетры. — Усе яны былі лысаватыя, а правае вуха ў іх, гадамі прызвычаенае трымаць асадку, паводле дзіўнага звычаю было крыху адтапыранае ўверсе. Я заўважыў, што яны заўсёды здымалі й надзявалі капялюш абедзьвюма рукамі, а яшчэ насілі гадзіньнікі на