Описание книги «Ягамосць»
Зборнік “Ягамосць” поўнасцю прысвечаны паэту Анатолю Сысу. Тут знойдзем і творы-прысвячэнні, якія былі напісаныя яшчэ пры жыцці Анатоля, але большасць была створана пасля яго смерці. Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Назва зборніка невыпадковая. “Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі... Кніга паэтычных прысьвячэньняў “Ягамосьць” – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса. Тут творы, напісаныя тымі, хто асабіста ведаў Анатоля, і тых, хто быў знаёмы з ім завочна выключна праз яго творчасць. Тут творы вядомых, прызнаных аўтараў і пачаткоўцаў, якія робяць першыя крокі ў літаратуры, і якім творчасць і асоба Анатоля Сыса з’яўляецца сімвалам.
На нашем сайте имеется возможность качать книгу «Ягамосць» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу он-лайн. У нас вы можете увидеть отзывы тех, кто прочитал эту книгу и узнать их впечатления. В интернет-магазине нашего партнёра вы можете заказать и прочитать бумажную версию книги.