Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому
Автор: Ніцшэ Фрыдрых
Жанр: Философия, Современная проза
Год издания: 1994
Язык книги: белорусский
Описание книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»
Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.
Это произведение было опубликовано в 1994 году издательством Мастацкая література в городе Мінск с присваиванием ISBN: 5-340-01197-6. На нашем сайте имеется возможность качать книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу он-лайн. У нас вы можете увидеть отзывы тех, кто прочитал эту книгу и узнать их впечатления. В интернет-магазине нашего партнёра вы можете заказать и прочитать бумажную версию книги.