
Описание книги «Лазня»
Вінцэсь МУДРОУ
ЛАЗНЯ
Апавяданне
Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля таго бацька пстрыкае зашчапкамі, і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду лесуна, вяхотку.
Кожнага суботняга вечара мы з бацькам ідзем у лазню.
У нашай кватэры ёсць ванна, але няма гарачай вады. Маці неяк нагрэла для мяне пару выварак, напоўніла ванну, але не паспеў я памыцца, як у дзверы пастукала старая Каржыха — суседка, што жыве пад намі. У яе там вада з трубы паперла. Больш мы ў хаце не мыліся.
Я першым выбягаю з кватэры, скачу праз дзве прыступкі па лесвіцы, а вылецеўшы з пад’езда, наструньваў вуха ў спадзеўцы пачуць тую самую «Карэла-фінскую польку», але ўжо ў выкананні суседа з с ...
На нашем сайте можно читать книгу «Лазня» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf или читать онлайн. Здесь можно обратиться к отзывам читателей, уже знакомых с книгой, и узнать их мнение. А в магазинах партнёров заказать бумажную версию книги.










