
Описание книги «Зорка»
Прысвячаецца П.П.
І
Спачатку яны любаваліся тым, як на азёрнай роўнядзі неба гарэлі дзівосныя лілеі. На тонкіх белых галінах вырасталі яны - малочна-белыя, светла-зялёныя, ружовыя, якраз як выхапленыя з казак. Кветкі адцвіталі імгненна, асыпаючыся іскрамі пялёсткаў; цені ад дрэў, чорнае мярэжыва іх, то ляцелі ўгору, то плылі ўніз. Ноч, светла-сіняя азёрная роўнасць, асвятлялася палымнеючымі кветкамі. Сцішылася жыццё вялікага горада - ён, як і людзі, загледзеўся на гэта дзівоснае відовішча. Нарэшце адгрымеў апошні выбух салюта, і зноў зашумеў святочна горад.
- Букет такіх кветак я пастаўлю на акно твайго пакоя, - сказаў Жэня Коган, крышку стылізавана і напышліва.
- Ты спаліш пакой разам са мною! - адказала Лена і засмяялася.
«Яе смех гучыць так, - падумаў Жэня, - як павінны былі б гучаць гэтыя іскры, асыпаючыся, каб толькі чалавечае вуха магло ўлавіць іхнюю музы ...
Это произведение было опубликовано с присваиванием ISBN: some. На нашем сайте вы можете читать книгу «Зорка» в формате fb2, html, txt, rtf, epub, mobi, pdf читать книгу онлайн. Тут можно почитать отзывы наших пользователей, которые прочитали книгу, и увидеть их оценки. А в магазинах партнёров купить и прочитать книгу в бумажном варианте.








