РуЛиб - онлайн библиотека > Юрага Лаўрэн > Историческое фэнтези > Меч Маладзіковага Промня > страница 2

Читаем онлайн «Меч Маладзіковага Промня» 2 cтраница

пахіліла аголеныя мячы ягоная асабістая ахова. Далей у пералеску — каб у патрэбную хвілю ўдарыць знянацку — укрылася арда саюзных коннікаў-стэпавікоў.

Мы сталі без страху, з заўсёднай верай у сваю моц ды упэўненасцю ў немінучай перамозе. Іначай і быць не магло — мы заўжды перамагалі, нават паміраючы. Але тым разам Лёс нам здрадзіў. Мы зразумелі гэта, калі сонца перакацілася на іншы бок небасхілу. Ужо былі растаптаны цяжкімі, закутымі ў жалеза коньмі латнікі з дзідамі і высечана ўшчэнт Князева дружына, знішчаны лучнікі і размещена засадная конніца. Быў ужо забіты і сам Велемір, але мы, пазасталыя яшчэ ў жывых ваяры з Буйвідавага роду, усё яшчэ змагаліся, як нам загадваў гонар. На ўсім засланым мёртвымі целамі полі толькі наш, згорнуты ў кола і значна парадзелы заслон заставаўся апошняй купкай, што яшчэ не растала ў чорнай лаве нападнікаў. Нас усё меншала, а іх — адваротна — прыбывала. На месцы кожнага забітага ворага ставала трох жывых, а поле — аж да далягляду — было запоўнена новымі, што ўсцяж падыходзілі, чужацкімі войскамі.

Чарналатныя хвалі наплывалі, потым адкочваліся, каб нахлынуць ізноў — і за кожным разам падала колькі ворагаў, алетаксама i нехта з нашых... ажно пасля чарговага наступу засталіся адно мы з бацькам: поруч са мной толькі ён, зняможаны i без шалома, цяжка махаў яшчэ сваёй булавой, намагаючыся адбіцца ад некалькіх нападнікаў. Я павярнуўся, збіраючыся рынуць яму на дапамогу, але ў гэтую хвілю глухі боль, мязджачы чэрап, працяў свядомасць і праваліў мяне ў суцэльную цемру забыцця...

Калі я апрытомнеў, было надзвычай ціха. Бой, па ўсім відаць, скончыўся даўно. Хіліўся да канца і дзень; за блізкім лесам хавалася сонца, кідаючы чырванаватыя водбліскі на зруйнаваны і выпале­ны дарэшты Велеміраў замак.

Хістаючыся, я ўзняўся. Немавед нашто падхапіў з зямлі свой напалову расколаты шалом, абвёў напаўуцямным поглядам мёртвае поле і... ўбачыў бацьку. Ён ляжаў на кучы забітых ім ворагаў. Ягоная правіца ўсё яшчэ сціскала перасечанае дзяржальна булавы, нават мёртвая не хочучы выпусціць гэтак ж мёртвую зброю, а з-пад нагруднае пласціны панцыра тырчала чорнае дрэўка дзіды.


III


Я даўно не быў дома: можа, гады з тры, а можа, нават i болей. Пасля смерці маці мы з бацькам нячаста наведвалі роднае паселішча. Служба найміта-ваяра i так не надта дазваляе заседжвацца ў хаце, а нас з домам ужо нічога i не звязвала. Аднак цяпер я вырашыў туды вярнуцца. Не таму, што мне не было куды пайсці — мяне з ахвотаю прыняла б кожная дружына, а проста таму, што ваярства страціла для мяне ўсялякі сэнс. Больш не вабіў покліч бою, не клікаў у дарогу конскі пошчак і бразгат зброі — я стаў абыякавым да гэтых, некалі такіх мілых майму сэрцу, згукаў. Таму я пастанавіў вярнуцца дадому. I вось вярнуўся...

...Мінула ўжо колькі квадраў з часу майго вяртання. Я сядзеў на прызбе і плёў сетку для ловаў. Раптам нечы цень захіліў мне святло; я ўзняў вочы — перада мною стаяў невысокі, сівы, як голуб, стары з доўгай белай барадой і разьбяным посахам у руках. Ён з'явіўся так нячутна, што нават я — спрактыкаваны вартавы і паляўнічы — не пачуў ягонага набліжэння: нездарма кажуць, што вешчбіты не ходзяць — іх пераносяць духі ветру. А гэта ж быў найславуцейшы з кудзебнікаў — сам Мудраслаў, вярхоўны валхвец і чараўнік. Я ніколі не бачыў яго раней, але ў шматлікіх легендах ды баладах, што апявалі чыненыя ім цуды, неаднойчы — і вельмі дакладна — апісваліся і гэты разьбяны чарадзейны посах, i гэты месяцападобны жалезны абярэг, што звісае з шыі на плеценым валасяным шнурку, i гэтая срэбная дыядэма на высокім ілбе.

Маё здзіўленне з ягонага нечаканага прыходу было гэтак вялікае, што я не мог вымавіць ані слова. Але Мудраслаў, прывітаўшы мяне, сам пачаў гаварыць:

— Войшаль! Зоры ўказалі мне на цябе! Ты — адзіны, хто можа ўратаваць наш край. Чорныя войскі Гатарда зваявалі большасць нашых княстваў, замкі падаюць адзін па адным. Яшчэ ніколі ра­ней такі магутны вораг не прыходзіў у нашыя землі. Таму я клічу цябе да зброі!

Я паспрабаваў запярэчыць, што адзін вой ніколі не адолее ў змаганні цэлае войска, а тым болей войска такое шматлікае i спрактыванае, як чорныя рыцары Гатарда. Аднак вешчбіт запярэчыў.

— Адолее, — сказаў ён, — калі будзе ўзброены мячом, якому найменне — Маладзіковы Прамень. Ці чуў ты калі пра яго? — запытаў ён, а калі я адмоўна хітнуў галавой, працягнуў: — Задоўга да таго, як мы прыйшлі ў гэтыя землі, жыў тут старажытны i мудры народ. Мы яго ўжо не заспелі, але дзякуючы кнігам, знойдзеным у пакінутых пячорах-бажніцах, здолелі даведацца пра шмат якія даўнія тайніцы. I адной з іх быў Маладзіковы Прамень — меч, які выкавалі валхвяцы гэтага народу ў даўнія часы, каб здолець супрацьстаяць варожай навале, гэтак жа жудаснай і ўсёзнішчальнай, як цяпер — войска Гатарда. Яны вырабілі гэты меч з маладзіковага сяйва, працягнуўшы тонкі, як ніта, прамень скрозь зачараванае